Падзеі Вялікай Айчыннай вайны ўзгадвалі дзеці ў Міхалішкаўскай бібліятэцы


У Міхалішкаўскай бібліятэцы прайшла гісторыка-пазнавальная гадзіна «Мы памятаем! Мы ганарымся! Паклон вам да зямлі!» для вучняў 4 класа мясцовай школы.

Бібліятэкар Вольга Багдановіч нагадала дзецям пра падзеі, якія адбываліся на нашай зямлі шмат дзесяцігоддзяў таму – у Вялікую Айчынную вайну. Яна адзначыла, што памяць аб тым часе жыве. Курган Славы, мемарыяльны комплекс «Хатынь» – гэтыя і іншыя аб’екты краіны нагадваюць гісторыю подзвігу беларусаў.

Школьнікам расказалі пра маштабную аперацыю «Баграціён». Асобнае месца было адведзена юным героям, якія змагаліся разам з дарослымі.

Вольга Заянчкоўская, Астравецкая раённая бібліятэка.


Текст: Главный администратор
Фото: из архива Островецкой районной библиотеки