Островецкий лесхоз занял пятнадцатое место в республике
Напачатку лютага бягучага года на Дзятлаўшчыне прайшла выніковая калегія Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, на якой прысутнічалі дырэктары, намеснікі, ляснічыя, а таксама іншыя спецыялісты дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў вобласці.Намеснік міністра лясной гаспадаркі Леанід Юр’евіч Дзям’янік высока ацаніў работу лесагаспадарчых устаноў Гродзенскай вобласці. Падчас выніковай справаздачы гендырэктар Гродзенскага ДВЛГА Уладзімір Дзмітрыевіч Семянюк даў добрую адзнаку Астравецкай лясной гаспадарцы.
За 2013 год Астравецкі лясгас справіўся з актуальнымі задачамі і цалкам выканаў бізнэс-план. Аб гэтым у сваім выступленні расказаў галоўны ляснічы Аляксандр Пятровіч Шостак. Таксама прысутным быў прадэманстраваны відэафільм аб новых насельніках паляўнічай гаспадаркі Астравецкага лясгаса – муфлонах.
Штогод Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь вызначае эканамічны рэйтынг, улічваючы прадукцыйнасць працы, яе аплату, умовы і паказчыкі асноўных напрамкаў дзейнасці (лесаўзнаўленне, ахова лесу, прамысловая дзейнасць, паляўнічая гаспадарка). Па выніках дзейнасці лесагаспадарчых устаноў краіны за 2013 год астравецкія “лесагаспадары” занялі 15 месца ў гэтым рэйтынгу.
На заканчэнні выніковай калегіі нашых спецыялістаў чакала прыемная навіна. Рашэннем абкама прафсаюза работнікаў лесу Астравецкая лясная гаспадарка атрымала дыплом як лепшы сацыяльны партнёр за актыўнае рашэнне праблем сацыяльнага накірунку. Таксама астравецкія “лесагаспадары” былі ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені за лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў вобласці.
------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.
