Островецкий лесхоз реализует собственный посадочный материал
Астравецкі лясгас з гэтага года актыўна рэалізуе ўласны пасадачны матэрыял.Спажыўцам ужо прададзена 759,2 тысячы штук елкі звычайнай і 919 тысяч сасны звычайнай. Яшчэ плануецца рэалізаваць каля 300 тысяч саджанцаў сасны. Рэалізацыя пасадачнага матэрыялу прынесла Астравецкай лясной гаспадарцы 588 мільёнаў рублёў, што перавысіла план амаль на 200 мільёнаў рублёў.
Зараз лесапасадачны матэрыял, які застаўся, захоўваецца ў спецыяльных халодных камерах. Саджанцы павінны знаходзіцца ў стадыі спакою з мэтай прадухілення заўчаснага развіцця пупышкі росту – гэта дазваляе захаваць якасныя характарыстыкі пасадачнага матэрыялу.
------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.
