Островецкий лесхоз готовится к медосбору и завершает лесокультурный сезон

“Мядовы месяц на падыходзе

У астравецкім лясгасе ідзе падрыхтоўка да сезону медазбору.
Як паведаміў інжынер па лесанарыхтоўках і пабочным карыстанні лесам Алег Паўлавіч Мілешка, Астравецкім лясгасам дадаткова была закуплена яшчэ адна спецыяльная платформа. Плануецца, што гэта дазволіць павялічыць медазбор, а значыць – у аматараў мёду з’явіцца магчымасць паласавацца любімым прадуктам.



STOP-сезон

Падышоў за завяршэння лесакультурны сезон.
Сёлета ў Астравецкім лясгасе ў ранні тэрмін завяршыліся мерапрыемствы па лесааднаўленні. Даведзены план у 252 гектары быў перавыкананы: раскінуліся маладыя лясы на плошчы ў 350 гектараў. Гэтаму спрыяла не толькі надвор’е і патрэбны запас вільгаці, але і якасны ўласны лесапасадачны матэрыял, якім сёлета лясгас быў цалкам забяспечаны.


---------------------------
Алена ГАНУЛІЧ
.