Островецкий хлеб без зрелищ

3

img_0551Не паспелі азірнуцца, як восень, нібыта капрызная пані, увабралася ў яркія ўборы і стала бесперастанку плакаць. Многія гараджане і вяскоўцы, якія сёлета з-за летняй спёкі не дабралі на сваіх агародах чаканых “кіль” буракоў і морквы, скептычна ўспрынялі навіну пра раённы сельскагаспадарчы кірмаш: маўляў, дождж сапсуе і настрой, і гандаль...


img_0451Але дарэмна перажывалі: “хлеба” – бульбы, мяса, рыбы, капусты, буракоў і морквы хапіла кожнаму, нават з лішкам. І кошт на сельскагаспадарчую прадукцыю быў прымальным. А вось чаканых відовішчаў – бяспройгрышных латарэй, традыцыйных калгасных падворкаў і песень у выкананні народных калектываў Астравеччыны, – сёлета не было. Музычным аздабленнем раённага кірмашу стала музыка з дынамікаў.


img_0439Жадаючых набыць агародніну ці саджанцы пладовых дрэў, у параўнанні з мінулым годам –  прынамсі, каля 10 гадзін раніцы – было няшмат. Магчыма, некаторыя гараджане ў выхадны дзень вырашылі прысвяціць лішнюю гадзіну сну, а ўжо пад абед выправіцца на кірмаш за пакупкамі.


Тым не менш асартымент уражваў разнастайнасцю: садавіна, гародніна, ягады, пладовыя дрэвы, мяса, насенне, дэкаратыўныя дрэвы і кусты… Кошт на гародніну вагаўся ў межах 10-20 капеек. За моркву і цыбулю амаль ва ўсіх гандлёвых кропках прасілі па 40 капеек. А вось цана на бульбу адрознівалася. Той, хто не паленаваўся абысці ўздоўж і ўпоперак імправізаваны кірмаш і параўнаць цану, змог купіць кілаграм “другога хлеба” за 6 капеек. Зялёныя капусныя галовы выглядвалі з розных бакоў ў чаканні пакупнікоў. За белакачанную сёлета прасілі ад 0,27 да 0,35 рубля. Муку пшанічную вышэйшага гатунку – на бліны і булкі –  можна было набыць па 72 капейкі за кілаграм, а ячневыя крупы – за 0,55 рублёў.


img_0479img_0455Нягледзячы на тое, што апошнія гады гаспадаркі раёна – напэўна, да радасці іх работнікаў –  вызваліліся ад арганізацыі традыцыйных для кірмашу падворкаў з прэзентацыяй сваёй прадукцыі, жадаючых набыць мяса ці бульбы не паменшала. Прынамсі, ля гандлёвай кропкі СВК “Варняны” ўтварылася чарга. Паляндвіца, галёнкі, сала разыходзіліся ў імгненне вока. Прадаўцы, увішныя і хуткія дзяўчаты, толькі паспявалі  абслугоўваць кліентаў.


img_0458Хапала зраніцы на кірмашы і ялавічыны – на костачцы, у выглядзе фаршу ці фірменнай тушонкі. А вось пакаштаваць мясныя вырабы, а дакладней – рулеты з індычыны --  можна было толькі ля гандлёвай кропкі фермерскай гаспадаркі “Астравецкая”.


Тлустыя, круглабокія карпы білі хвастамі. Гачкі, вілы, рыдлёўкі і нават дугі для запрагання коней чакалі пакупнікоў. Плеценыя з лазы кошыкі прасіліся ў рукі, каб пайсці ў асенні лес за зялянкамі і падзялянкамі.  Вабіла залатой скарыначкай выпечка райспажыўтаварыства і казытаў нос водар шашлыкоў… Адным словам, тавараў было – на любы густ і кашалёк.


Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара. img_0564


img_0562


img_0560 img_0568img_0555 img_0551


img_0548


img_0515 img_0542 img_0534 img_0528 img_0504 img_0502


img_0490 img_0484 img_0468