Островецкие физкультурники и спортсмены заняли второе место в областном смотре-конкурсе

З дыпломам за другое месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай і турыстычнай работы ў другой групе раёнаў вярнуліся з выніковай абласной калегіі астравецкія фізкультурнікі і спартсмены.

Трэба адзначыць, што гэты поспех – небывалы да гэтага часу. Вышэйшы паказчык, якога раней двойчы ўдавалася дасягнуць астравецкім спартсменам, – трэцяе месца ў абласным аглядзе-конкурсе. Цяпер астраўчане сталі другімі, прапусціўшы наперад толькі колішніх вечных, як і самі, аўтсайдараў, з якім зараз дзеляць абласны п’едэстал гонару, – Шчучынскі раён.
Пры падвядзенні вынікаў работы ўлічваўся цэлы шэраг разнапланавых паказчыкаў, па суме якіх Астравецкі раён і быў прызнаны другім.
Віншуем – і так трымаць!


----------------------------
Ніна АЛЯКСЕЕВА.