Островец стал лучшим городом в республике
Радасная навіна: Астравец стаў пераможцам рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаўНагадаем: гэты агляд праводзіцца штогод у некалькіх катэгорыях населеных пунктаў. Дарэчы, прыемна адзначыць, што ў кожнай катэгорыі сярод пераможцаў ёсць прадстаўнікі Гродзеншчыны: у першай, сярод абласных гарадоў, самым прыгожым і добраўпарадкаваным быў прызнаны горад Гродна; у другой катэгорыі такім названы горад Ліда, у трэцяй – Ашмяны.
А ў чацвёртай катэгорыі – сярод гарадоў з колькасцю насельніцтва менш 10 тысяч чалавек – першае месца, адпаведны дыплом і салідная грашовая прэмія, большая частка якой, у адпаведнасці з палажэннем, павінна быць зрасходавана на развіццё гарадской гаспадаркі, прысуджана Астраўцу.
Добрая нагода для гонару за родны горад і для таго, каб кожны з нас і ўсе разам мы імкнуліся зрабіць Астравец яшчэ больш прыгожым і ўтульным.
