Островчанка Полина Мацкевич завоевала два диплома в конкурсе «АрхНовация»

Выхаванка Астравецкага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Паліна Мацкевіч скарыла ажно дзве прыступкі п’едэсталу ў абласным конкурсе “АрхНавацыя-2026”, заняўшы 1 і 2 месцы.

Дзяўчына займаецца ў гуртку Алы Зяленскай “Акадэмічны малюнак. Жывапіс” не адзін год і неаднойчы станавілася пераможцам і прызёрам розных творчых конкурсаў. Аднак “АрхНавацыя” скарылася ёй упершыню, па прызнанні Паліны, тры гады запар адпраўляла работы, але толькі сёлета трапіла ў лік лепшых аўтараў.

– Выбрала тэму “Архітэктурны воблік населеных пунктаў Беларусі”. Адлюстравала ў малюнках адмецінкі Астравеччыны праз гістарычны і сучасны будынкі: касцёл Святой Тройцы ў Гервятах і цэнтральную раённую клінічную бальніцу ў Астраўцы, – расказала юная мастачка. – Працавала ў тэхніцы графіка. Храм малявала простым алоўкам – хацела такім чынам акцэнтаваць увагу на аздабленчых элементах будынка. А выяву архітэктурнага ансамбля бальніцы рабіла з дапамогай акварэлі і маркера – думаю, гэта работа прыцягнула колернасцю.

Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо, из архива А. Зеленской