Островчанка стала пятой на областных соревнованиях по шашкам
Напрыканцы сакавіка ў Гродне прайшлі абласныя спаборніцтвы па шашках сярод інвалідаў па зроку. Астравецкую раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” прадстаўляла інвалід ІІІ групы Святлана Іванаўна Мешкіс, якая заняла 5 месца.Штогод члены раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” прымаюць удзел у чэмпіянаце па рускіх шашках. Спаборніцтвы асабістыя, а іх сістэма і парадак правядзення вызначаюцца на пасяджэнні галоўнай судзейскай калегіі. Арганізатарамі традыцыйна выступаюць Абласное ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму сумесна з абласнымі арганізацыямі грамадскіх аб’яднанняў “Беларускага таварыства інвалідаў”, “Беларускага таварыства інвалідаў па зроку”, “Беларускага таварыства глухіх”.
Па прызнанні старшыні Астравецкай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Людмілы Антонаўны Адынец, выніковае 5 месца ў абласных спаборніцтвах па шашках стала прыемным сюрпрызам не толькі для Святланы Іванаўны, але і для ўсёй арганізацыі.
– Хочацца, каб да нас далучаліся і тыя людзі, якія яшчэ не ўступілі ў таварыства інвалідаў па зроку, – расказвае Людміла Антонаўна. – Гэта дасць ім не толькі стасункі, новыя ўражанні, але і магчымасць паказаць сябе. Для гэтага трэба звярнуцца з пашпартам, заявай і трыма фотаздымкамі (як на пашпарт), дзвюма копіямі пасведчання інваліда ў Астравецкую раённую арганізацыю ГА “БелТІЗ” асабіста або па тэлефоне 22-5-91.
