Островчанка, получившая звание "Женщина года", накануне 8 Марта была приглашена на торжественный приём у губернатора

Традыцыйна напярэдадні Дня жанчын старшыня абласнога выканаўчага камітэта праводзіць урачысты прыём, на які запрашаюцца лепшыя жанчыны вобласці.

Сёлета на прыём да губернатара У.В. Краўцова былі запрошаны ветэраны вайны, жанчыны, якія дасягнулі пэўных вышынь у працоўнай дзейнасці, актывісты грамадскага руху, жанчыны-маці. Сярод запрошаных была і прадстаўніца Астравеччыны – намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Наталля Уладзіміраўна Волк-Леановіч, якая атрымала званне “Жанчына года” ў намінацыі “За прафесіяналізм”.
У гэты дзень для жанчын гучалі словы віншаванняў і падзякі за іх добрасумленную працу і актыўную жыццёвую пазіцыю, ім дарылі кветкі і падарункі, для іх гучалі музыка і песні. Усё гэта яны заслужылі – сваёй працай і ўсім жыццём, – і не толькі ў дзень 8 сакавіка.


---------------------------
Ніна АЛЯКСЕЕВА.