Островчанам рассказали о выборах и правах избирателей

На мінулым тыдні наш раён наведаў старшы выкладчык кафедры Канстытуцыйнага права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Валерый Васільевіч Калеснікаў.

Валерый Васільевіч, акрамя таго што выкладае дысцыпліны ва ўніверсітэце, з’яўляецца актыўным членам абласнога таварыства “Веды”. Менавіта таму ён яшчэ і часты госць у розных раёнах нашай вобласці.
На гэты раз па запрашэнні аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама Валерый Васільевіч сустрэўся з калектывамі гімназіі №1 і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Лекцыі, якія прачытаў Валерый Васільевіч, тычыліся выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь і правоў выбаршчыкаў – тэмы, якія якраз сталі актуальнымі напярэдадні выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання.


--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.