Опытный образец испытывается в Островецком РОЧС
Нядаўна астравецкія выратавальнікі атрымалі «на ўзбраенне» новы пажарны аўтамабіль на базе шасі МАЗ – АЦ5,0-50/4 (530905).
Чалавеку, які не ведае спецыфікі пажарнай службы, гэтыя абазначэнні нічога не скажуць. Між тым, гэта ўнікальны аўтамабіль. Хаця б тым, што выпушчаны ў адзіным экзэмпляры і праходзіць выпрабаванні для практычных работ менавіта ў Астравецкім аддзеле МНС, і заяўленыя тэхнічныя характарыстыкі пацвярджае.
Аўтамабіль мае незалежную блакіроўку колаў, што вельмі добра адбіваецца на яго праходнасці, цыстэрну для вады на 5 тон, 2-х ступеньчатую помпу і шмат іншых тэхнічных асаблівасцей, што дазволіць больш якасна і аператыўна тушыць розныя ўзгаранні.
------------------------------
Аляксандр ЮШЧУК,
фота аўтара.