Новаўральскія паэты сустрэліся з астравецкімі калегамі

У Астравецкай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча паэтаў Беларусі і Расіі.

У чытальнай зале сабраліся майстры пяра з аматарскага аб’яднання «Астравецкай зямлі галасы» і літаратурнага аб’яднання «Сугучча» з Новаўральска.


Вечар адкрылі госці. Іх кіраўнік Наталля Сумакова пазнаёміла з таленавітай камандай, якая прадставіла музычна-паэтычную праграму. Вершы і песні пад гітару стварылі поўнае адчуванне жывой творчай энергіі.







Дапоўнілі знаёмства з гасцямі фільмы пра горад Новаўральск і насычаную дзейнасць «Сугучча».

Астравецкія паэты падзяліліся сваёй творчасцю. Іх словы знайшлі шчыры водгук у новаўральцаў.

Завяршылі сустрэчу абменам сувенірамі, кнігамі з аўтографамі і фотасесіяй.


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.