Маці Божая Гудагайская чакае

16:00 / 17.07.2026

Ад імя парафіяльнай супольнасці і ўсіх вернікаў, якія ўшаноўваюць Маці Божую ў Яе Гудагайскім абразе, запрашаем на ўрачыстае святкаванне ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі.


Сёлета мы адзначаем 775-годдзе атрымання шкаплера, які стаў для мільёнаў людзей знакам мацярынскай апекі Марыі і надзеі на збаў­ленне. Падзякуем таксама за 35 год з аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і за пастыраў, якія стаялі ля вытокаў гэтай падзеі.

18 ліпеня:
18.00 – прывітанне пілі­гры­маў. Імша.
20.00 – крыжовы шлях па Кальварыі.

19 ліпеня:
00.00 – працэсія са свечкамі і начная імша.
08.30 – гадзінкі аб Найсвяцейшай Панне Марыі.
10.00 – імша.
12.00 – галоўная адпустовая імша.