“Астравецкая праўда” адсвяткавала 85-годдзе

07:04 / 30.05.2026
Раённая газета “Астравецкая праўда” адсвяткавала 85-гадовы юбілей. З гэтай нагоды за ўтульнымі столікамі вялікай залы шматфункцыянальнага комплексу сабраліся нагаровыя госці, цяперашнія і былыя супрацоўнікі, пазаштатныя аўтары, ветераны працы, сябры і добрыя знаёмыя.

Парадавала, што было іх нямала, а гэта, як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў і старшыня раённай арганізацыі Беларуская партыі “Белая Русь” Генадзь Бычко, нешта ды значыць.

Таксама нам было вельмі прыемна бачыць намесніка старшыні райвыканкама Вольгу Баяровіч, галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Зою Целеш, старшыню Гродзенскай абласной арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дзяніса Малевіча, намесніка старшыні Гродзенскага абласнога саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыя Радзівончыка і члена саюза пісьменікаў Анатоля Апанасевіча, старшыню абласнога саюза журналістаў Тамару Рудак.

Нагода да святкавання, адзначу, выдалася двайная: не толькі юбілей газеты, але і прэзентацыя 2-й часткі кнігі Ніны Рыбік “Праз гады і газетныя старонкі”, якая толькі тыдзень назад выйшла з друку. А значыць і адказнасць за падрыхтоўку такога маштабнага свята на ўсіх супрацоўнікаў рэдакцыі была ўскладзена ў два разы вышэйшай. І мы стараліся, каб кожнаму, хто завітаў у госці, было з намі весела, душэўна, цёпла і ўтульна.

– Сёння сапраўды знамянальная дата: 85-годдзе з дня выхаду з друку першага нумара раённай газеты. Гэта вялізны шлях, які праходзіла не адно пакаленне журналістаў. І гісторыю астравецкага краю пісалі ўсе, хто сабраўся ў зале,  сказала Вольга Віктараўна. – Сёння “Астравецкая праўда” – сучаснае медыя Гродзеншчыны. Ваша майсэрства кожны год пацвярджаецца на самым высокім узроўні. Ваша работа прызнана лепшай сярод рэгіянальных СМІ. Гэта знак якасці, глыбокай аналітыкі, вернасці прафесіі. Яркім адлюстраваннем гэтага шляху стала кніга “Праз гады і газетсныя старонкі”. Дзякуй за выданне Ніне Рыбік, якая беражліва сабрала багатую гісторыю газеты і ўсяго раёна.
Вольга Баяровіч перадала галоўнаму рэдактару газеты Алене Ярашэвіч падарунак ад райвыканкама – сертыфікат на набыццё фотаапарата.

Шмат цёплых слоў у гэты дзень пачулі супрацоўнікі рэдакцыі, а гэта, нагадаю, не толькі карэспандэнты газеты, але і тыя, хто абнаўляе яе сайт, напаўняе інфармацыяй сацыяльныя сеткі і выпускае тэлепраграму “ТВА. Твой Астравец”. Шмат мы атрымалі падарункаў і кветак. Не менш важнай сярод гэтай прыгажосці і ўрачыстасці для ўсіх прысутных падалася магчымасць паслухаць успаміны ветэранаў і былых супрацоўнікаў рэдакцыі: з гумарам і крэатывам яны адказвалі на пытанні, здаралася, і падкавырыстыя, вядучых. А адкрыты мікрафон даў магчымасць выказаць свае думкі, пачуцці і пажаданні сябрам “раёнкі” і па-заштатным аўтарам, да якіх далучыліся і прадстаўнікі раённых грамадскіх аб’яднанняў: старшыня РА БСЖ Наталля Баніцэвіч, вядучы спецыяліст РА “Белая Русь” Аксана Савіцкая, першы сакратар райкама БРСМ Вольга Максімава.

СЛОВА КІРАЎНІКУ

 Алена Ярашэвіч, галоўны рэдактар газеты “Астравецкая праўда”:

– Дзясяткі журналістаў пісалі гісторыю нашай газеты і раёна. Сёння “Астравецкая праўда” – мультымедыйная рэдакцыя, але мы па-ранейшаму знаходзімся побач з нашымі чытачамі. І стараемся захоўваць традыцыі, накопленыя нашымі папярэднікамі.

За час існавання газеты яна стала не толькі крыніцай навін, але і сапраўдным летапісцам. У прафесіі кожнага журналіста ёсць галоўны прынцып: напісанае застаецца. І сёння, перагортваючы старонкі нашай газеты і нашай новай кнігі, мы бачым, як многа было зроблена за гэтыя 85 гадоў. І гэта зрабілі людзі, для якіх журналістыка не проста прафесія, а прызванне. Выхад другой часткі кнігі – гэта дань павагі ўсім, хто некалі працаваў у раённай газеце і ўдзячнасць тым людзям, якія давяралі нам свае гісторыі, партёрам і калегам.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Дмитрий Соколовский