90 гадоў ідзе па жыцці з усмешкай і песняй Наталля Зубенка
Пра гэта міжволі задумваюся, калі сустракаю Наталлю Пятроўну Зубенку. Жанчына нядаўна адзначыла 90-годдзе, а яе па-ранейшаму, як кажуць у Астраўцы, усюды поўна. Яна спявае ў хоры ветэранаў – дарэчы, са сваімі дочкамі. Піша вершы і байкі – для сябе, бо прыдзірлівае вока, вядома ж, заўважыць у іх літаратурныя хібы. Шые, вяжа, вышывае… На кожнае свята – у царкве.
Гэта пры тым, што выпала ёй шмат выпрабаванняў, якія яна мужна пераносіла, не наракаючы на лёс…
Дзяцінства
Всего два года было мне, когда отца арестовали.
Несправедливо!
«Он враг народа!» –
так нам тогда сказали.
За что?
За то, что при царе
поручиком служил,
А после революции
детей учить решил.
(З верша «Успаміны пра жыццё на Украіне».)
Сям’я ў той час жыла ў Жытоміры. Пётр Іванавіч Сакалоўскі выкладаў рускую мову і батаніку, Ніна Дзмітрыеўна – рускую мову і геаграфію. У сям’і трое дзяцей: старэйшая сястра ўжо замужам, брат-падлетак – інвалід. І Наташка – «паскробачак»: яна нарадзілася, калі маме было ўжо больш за 40 гадоў.
У 1938-м бацьку забралі. Пасля яго пасмяротнай рэабілітацыі дачка даведалася, што адразу ж і расстралялі.
Напэўна, такі ж лёс чакаў і сям’ю: жонку павінны былі адправіць у лагер, дзяцей – у дзіцячы дом.
Але нават у той час усеагульнага панічнага страху знаходзіліся людзі добрыя, мужныя і самаахвярныя. Сябар бацькі, які служыў у НКУС, даведаўшыся, што назаўтра павінны забраць Ніну Дзмітрыеўну і дзяцей, уночы прыехаў на машыне і загадаў ім збірацца. Жанчына звязала ў вузел самае неабходнае. Ранкам яны былі ўжо пад Кіевам, у бабулі бацькавага сябра. Там пуставала палавіна дома – халодная, але ўсё ж дах над галавой. «Тут вас шукаць не будуць», – запэўніў сябар.
І сапраўды, не шукалі.
Маці зноў працавала ў школе. Але моцна мерзла. Мусіць, з-за таго, што застудзілася, ці з-за нерваў сталі ў яе балець і адымацца рукі і ногі.
Юная гаспадынька
Калі пачалася вайна, яны вярнуліся ў Жытомір. Дом, які пакінулі ў 1938-м, стаяў пусты: голыя сцены, ложак. Набілі сенам стары матрац – і сталі жыць.
Немцы дазволілі адкрыць у старой канюшні школу – і Ніна Дзмітрыеўна, хоць ужо ледзь хадзіла на мыліцах, зноў стала вучыць дзяцей. І малую Наташку адправіла ў школу: «Нечаму навучышся, – сказала. – Невядома, ці будзе далей такая магчымасць».
Мама тогда
уже с палкой ходила,
Но учить детей
у неё была ещё сила.
В углу газеты кучей лежали –
По ним мы буквы, цифры
и чтение изучали,
На них же писали
и задачки решали.
(З верша «Успаміны пра жыццё на Украіне».)
А потым прыгналі эсэсаўцаў. Школу зачынілі, канюшню спалілі. Сакалоўскіх выгналі з хаты. Пажылая жанчына пусціла іх пажыць. У пакоі было вельмі холадна. Мама злягла. Догляд за ёй стаў абавязкам шасцігадовай Наташкі. У дождж са столі капала – малая ставіла на маму каструлі, каб яе не намачыла. З трохлітровым бідончыкам хадзіла за вадой. Калодзеж быў глыбачэзны: глядзіш уніз – вады не бачна! І дастаць да ручкі, каб апусціць вядро, малая не магла – росту не ставала.
Я у хозяйки
кур и коз кормила,
дом убирала,
С деревьев фрукты срывала
и на базаре продавала.
За это хозяйка суп варила
и нас им кормила.
Денег за комнату не брала
и под огород кусочек дала.
Я на нём кукурузу, огурцы
и картошку сажала.
Очень уставала, уроки
не всегда сделать успевала.
(З верша «Успаміны пра жыццё на Украіне».)
Пасля вайны старэйшая сястра забрала іх у Львоў. Але клопат пра маму і там быў на плячах малодшай.
Ёй вельмі хацелася стаць аграномам, паступіла ў інстытут. Але неўзабаве кінула: не было на каго пакінуць маму. Адзінае, на што хапіла сіл: закончыла тэхнікум лёгкай прамысловасці.
Свая сям’я
Мама памерла, калі дзяўчыне было 23 гады. Пасля таго Наташа выйшла замуж.
З мужам яны ведалі адно аднаго з дзяцінства. Ён таксама з гаротнай сям’і: бацька кінуў маці з чатырма дзецьмі, бедная жанчына адна іх падымала. Яна была веруючай і малую Наташку калі-нікалі брала з сабой у царкву – так і прывяла яе будучая свякроўка да Бога.
Зноў сустрэлася Наталля з будучым мужам ужо ў Львове.
Я работала дома и шила,
а мужа в институте учила.
Все деньги в семью
только я приносила.
В 59-м в семье радость
случилась:
Первая моя дочка
Леночка родилась!
Пасля Леначкі нарадзілася яшчэ дачка – Наташка.
Але сямейнае жыццё не заладзілася: пасля 25-ці гадоў сумеснага жыцця яны з мужам разышліся.
Была другая спроба знайсці сямейнае шчасце, якая прайшла амаль па тым жа сцэнарыі і з тым жа фіналам: праз 25 гадоў развяліся.
Усё жыццё Наталля Пятроўна працавала: шыла, вучыла гэтай справе іншых – вяла курсы ў мясцовым Доме культуры.

Ужо пенсіянеркай Наталля Зубенка, дачка паляка і рускай, украінка па пашпарце, пераехала ў Беларусь. Трэба было мець смеласць і мужнасць, каб рашыцца на такі крок.
Але дачцэ Лене, якая з дзецьмі прыехала да мужа ў Смаргонь («Печка дыміцца, у кватэры холад, рэчы ўкралі – жах!» – успамінае Наталля Пятроўна), патрэбна была дапамога. І маці, убачыўшы аб’яву аб абмене кватэры ў сваім родным горадзе на Астравец («Гэта ж побач са Смаргонню!» – стала асноўным аргументам), не вагаючыся, не пабачыўшы, што на што мяняе, паімчала за сотні кіламетраў у чужы край.

З таго часу Беларусь і Астравец сталі для Наталлі другой радзімай.
На Украине я родилась
и 60 лет там прожила.
А Беларусь
я очень полюбила,
Когда приехала сюда,
Добром, заботой и теплом
здесь встретили меня.
С тех пор второю родиной
её считаю я.
(З верша «Успаміны пра жыццё на Украіне».)
Не здавацца!
Наталля Пятроўна і ў Астраўцы вельмі хутка стала сваёй сярод сваіх.
Яна нязменны ўдзельнік раённага хору ветэранаў: пачынала, калі хорам кіраваў яго стваральнік Генрых Адольфавіч Стаціна. Спявала і пад кіраўніцтвам яго сястры Дануты Адольфаўны Папені. І цяпер яна самы сталы і адзін з самых актыўных харыстаў. Адметна, што ў рэпертуары хору – песня на яе верш, музыку да якой напісала дачка Алена Такарчук.


Толькі нядаўна Наталля Пятроўна перастала наведваць Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе таксама была нязменным удзельнікам усіх мерапрыемстваў. Адмовіцца ад «пасядзелак» у цэнтры давялося таму, што знаходзіцца ён далёка ад цэнтра: цяжкавата з кавенькай дайсці.

У яе пяцёра ўнукаў і сямёра праўнукаў. І мноства сяброў!
Вядома, хваробы даймаюць – як жа без іх? Наталлі Пятроўне – нагадаю – 90 гадоў!
З немаччу, як і з дрэнным настроем, які, вядома ж, таксама здараецца, яна змагаецца гумарам і аптымізмам. Тое ж іншым раіць!
Есть лекарство от хандры. Запомни сам и повтори.
Ты проснулся – это раз!
Огонь жизни не погас.
За окном зимой трава.
Значит, видишь: это два.
Беды вспомнил ты свои?
Нет склероза – это три.
Денег нет и нет квартиры? Вор не влезет: вот четыре.
Нечего в квартире взять? Спокойно можешь
ночью спать.
Это пять!
Еды мало, хочешь есть?
Похудеешь – это шесть!
Оскорбляют?
Считай, семь:
оглох, значит, не совсем.
Сердце колет и болит?
Но ведь стучит!
Это восемь. Грусть отбросим.
Дети довели тебя?
Радуйся, что не одна.
И пусть бесят – это десять!
(З верша «Лекарство от хандры».)
І калі вам аднойчы, няважна, у якім узросце, раптам пачне здавацца, што ўсё дрэнна і ў жыцці не засталося ніводнай светлай плямы – успомніце гэтую лічылку Наталлі Пятроўны Зубенкі. І жывіце далей. Як і яна – з усмешкай, песняй, добрымі справамі.