Лучших работников животноводства Островетчины наградили на областном торжестве
У філармоніі ва ўрачыстай атмасферы ўзнагародзілі звыш ста працаўнікоў жывёлагадоўлі Гродзеншчыны, у тым ліку і Астравецкага раёна. Абласны этап рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” сабраў лепшых работнікаў гэтай галіны.
Традыцыйна арганізатарамі мерапрыемства выступілі камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні, абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і аграпрамысловы саюз.
Дыпломы і грашовыя прэміі за самаадданасць і вернасць абранай прафесіі, высокія вынікі працы і асабісты ўклад у развіццё жывёлагадоўлі Гродзенскай вобласці атрымалі ветэрынарны фельчар КСУП “Гервяты” Дзмітрый Бародка, жывёлавод МТК “Маркуны” КСУП “Міхалішкі” Сяргей Кавалеўскі, жывёлавод па дарошчванні цялят МТК “Рытань” РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Міраслава Букель, начальнік МТК “Смілгі” КСУП “Гудагай” Наталля Гурштын, загадчык МТК “Страчанка” КСУП “Міхалішкі” Леанарда Сухадольская.

Аператару машыннага даення МТК “Малі” КСУП “Гудагай” Таццяне Кулевіч уўручылі Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Насычаная канцэртная праграма і творчыя выступленні артыстаў аздобілі абласную ўрачыстасць.
Дзеляцца ўражаннямі
Леанарда Сухадольская, КСУП “Міхалішкі”:

– Паездка стала сапраўдным святам. Усё прадумана і арганізавана на самым высокім узроўні. Нас сустракалі і прымалі як самых шаноўных гасцей. Шмат добрых слоў ў адрас работнікаў жывёлагадоўлі пачулі ад кіраўнікоў камітэта, абласнога прафсаюза, аграсаюза. Выступленне ансамбля песні, музыкі і танца “Белыя Росы” было проста феерычным.
Наталля Гурштын, КСУП “Гудагай”:

Фота з архіва райкама прафсаюза работнікаў АПК.