Майстэрня «Жаночых рук цудоўнае стварэнне» працавала ў Мальскай бібліятэцы

14:00 / 13.03.2026

Жыхарка Маляў Вікторыя Мізула правяла ў мясцовай бібліятэцы майстар-клас па эка-тапіарыі.

Незвычайныя вырабы Вікторыі здзіўляюць аднавяскоўцаў, і яна вырашыла падзяліцца сваімі сакрэтамі, запрасіўшы на творчую майстэрню «Жаночых рук цудоўнае стварэнне».  


– Каб нарадзіўся цікавы і прыгожы тапіарый, патрэбны фантазія і цярпенне, – адзначыла аўтар. –Здараецца, задумаеш адно, але ў выніку атрымліваецца зусім іншы выраб. Выкарыстоўваць для тапіарыяў можна любыя матэрыялы.








За кубкам кавы ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі творчыя ідэі і сакрэты рукадзелля, якімі шчодра дзялілася майстрыха. А падчас майстар-класа кожны стварыў свой маленькі шэдэўр пад чулым кіраўніцтвам госці.



Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.