Пераможцамі абласнога конкурсу сталі Марыя Няфёдава і Вольга Васілеўская

15:00 / 26.11.2025
Двое з траіх астраўчан, удзельнікаў абласнога конкурсу выканаўцаў размоўнага жанру, вярнуліся з дыпломамі пераможцаў.

Конкурс праводзіўся ў дзвюх узроставых групах – дарослай і дзіцячай.

У дзіцячай журы скарыла ву­чаніца СШ №3 Марыя Няфёдава (тая самая Маша, якая іграла ў спектаклях «Свае і Чужыя» і «Святло ў канцы тунэля»). У намінацыі «Народная проза» яна так артыс­тычна расказала казку «Рыжы і лысы», што сумненняў у тым, хто варты першага месца, не засталося. У Машы – Дыплом І ступені.

Годна выступіў у гэтай узроставай групе і Цімафей Сямашка з Гудагайскай СШ з вершам А. Багушэвіча «Аўтаномны пажарны апавяшчальнік» – ён атрымаў Дыплом удзельніка.



У дарослай узроставай групе Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці прадстаўляла спецыяліст па кадрах Вольга Васілеўская. Яна чытала «Непрыгожую дзяўчынку» М. Забалоцкага – і была адзначана Дыпломам ІІ ступені.

Віншуем пераможцаў і ганарымся, што на Астравеччыне так шмат талентаў.

Текст: Нина Рыбик