У Міхалішкаўскай бібліятэцы дзеці знаёмяцца з багаццем роднай мовы
16:00 / 22.10.2025
У межах праекта ў падтрымку беларускай кнігі «Да роднай мовы крок зрабі» ў Міхалішкаўскай бібліятэцы адбылася чарговая літаратурная сустрэча для дзяцей «Я – кніжка цікавая».
У гэты раз удзельнікі адправіліся ў цікавае падарожжа ў свет беларускага слова, падчас якога знаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, удзельнічалі ў моўнай гульні, дзе перакладалі словы на беларускую мову, чыталі вершы.
– Галоўнай мэтай ставілі паказаць падрастаючаму пакаленню, што родная мова – жывая, цікавая і прыгожая, а кнігі на ёй могуць быць надзённымі і папулярнымі, – адзначыла бібліятэкар Вольга Багдановіч.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.