Как складывается осенне-полевой сезон для аграриев, рассказал Иван Корнило

16:49 / 10.10.2025

Пра правядзенне пасяўной кампаніі і надзённыя клопаты аграрыяў у полі расказаў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла:

– Сяўбу азімых культур усе гаспадаркі раёна правялі ў штатным рэжыме. Насенне збожжавых прыгорнута на 10 400 гектарах – гэта 101% да плана. На днях пачалі падымаць зябліва.

Бульбакапанне наблізілася да фінішнай прамой. Плануем, што валавы збор гэтай культуры дасягне 3 700 тон. Наш другі хлеб адзін з самых лепшых па ўраджайнасці ў вобласці. Зазначу, што гаспадаркі раёна цалкам гатовы задаволіць попыт насельніцтва на бульбу. Яе па-ранейшаму можна набыць па суботах на кірмашах у Астраўцы, ці непасрэдна ў гаспадарках.

Асноўны клопат для аграрыяў раёна – уборка кукурузы на сілас. Яна займае звыш 6-ці тысяч гектараў. На 9 кастрычніка зжата 64%. Па тэмпах мы адстаём ад мінулага года, але на гэта ёсць аб’ектыўныя прычыны – кукуруза пазней саспела. Цяпер тэмпы вышэйшыя за мінулагоднія: за дзень убіраем на 55 гектараў больш.

Практычна ўсе гаспадаркі дэманструюць прыблізна аднолькавыя тэмпы, а КСУП “Варняны” вырваліся ў лідары (75%). Адзначу, што гэта сельгаспрадпрыемства першым у раёне завяршыла пасяўную кампанію азімых збожжавых культур без старонняй дапамогі.

Пад кукурузу на зерне адвялі 2 361 гектар. Аднак з-за таго, што яна не паспявае выспець, большасць плошчаў, напэўна, убяром на сілас.

У цэлым год выдаўся спрыяльным для аграрыяў. Назапашана 106% да плану сенажа, таксама будзе сфарміраваны двухгадовы запас сіласу. Так што, будзем з кармамі – а значыць, і з малаком.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: из архива АП