Падводзім вынікі конкурсу “Што б гэта значыла?”

16:00 / 06.10.2025

Здымак, да якога мы на гэты раз прапанавалі прыдумаць подпіс, быў зроблены гадоў 10 таму на адной з цэнтральных вуліц Хельсінкі: так фінскія гаспадыні ўпрыгожвалі свае пад’езды. Тады гэта здавалася дзіковінкай, цяпер жа і нашы жанчыны выкарыстоўваюць у якасці арыгінальных вазонніц і клумбаў усё, на што хопіць фантазіі.

Гэта найперш адзначылі канкурсанты. Да прыкладу, dana_vojtehovskaya: «Из башмачка получилась хорошая вазочка для цветочка». І яна, безумоўна, мае рацыю. 

Але многія канкурсанты пайшлі далей і пры апісанні незвычайнага кашпо праявілі не меншую фантазію, чым гаспадыні пры яе стварэнні.

Вось што піша Стас Курыла:

Абутак ужо дахадзіўся,
Няздольны болей хадзіць.
На добрую справу згадзіўся:
Кветкі ў ім пасадзіць.
І радуе вочы прахожых,
На вуснах усмешка ёсць.
Хтось робіць наш свет прыгожым
І дорыць усім прыгажосць.

Валянціна Урбанайце пераканана, што такіх дбайных гаспадынь, кожная з якіх – дызайнер на сваім падворку, у нас нямала:

У гародзе з моркваю, на клумбе
Кашпо, гаршчок альбо вядро – 
Тут усе дызайнеры ад бога!
Во, у ботах нешта зацвіло!
І цешацца суседзі тыя, 
Бо маюць рукі залатыя.
Бо дзе пасыплем – там цвіце!
Ніводзін бот не прападзе!

Капіталіна Пятроўская думае, што такому кашпо і ў хаце месца знойдзецца:

Красиво смотрится 
башмачок с цветами…
Но вы должны подумать сами:
Куда поставить тот букет?
Куда? На стол? Или в буфет?

Валянціна Масцяніца з вяско­вай памяркоўнасцю і гаспа­дар­лівасцю зазначае:

Каб у дастатку жыць,
Трэба галавой круціць:
Нават у зношаным абутку
Можна кветкі пасадзіць.

Дарэчы, не толькі ў чаравіку. Капіталіна Пятроўская мяркуе, што пасля нашага конкурсу зношаных чаравікаў на ўсе кветкі не хопіць, і прапануе выйсце:

Оригинальный горшок –
Дамочкин башмачок.
В него посадили цветок.
А если много цветков,
То где набрать башмачков?
Придётся выход находить:
В сандалии их посадить!

Словам, здымак, як лічыць Рэгіна Дрэма, жывая «Рэклама фларыста».

І далей яна ж развівае рэкламна-фларыстычную тэму:
Флорист башмак свой потерял.
А это даже кстати!
Он весь цветами засиял,
И фирма обозначилась 
на автомате!

Вось толькі… Зношаныя чара­вікі ў многіх асацыіруюцца з… гм-м-м… спецыфічным пахам, скажам так. Але ўдзельнікі конкурсу здолелі і яго паэтызаваць! 

Як, да прыкладу, тая ж Рэгіна Дрэма:

Чароўны пот…
Ён i на прыгожае спрыяе.
Не толькi ад яго смурод –
Ад яго i кветка зацвiтае!

Памятае той «водар» і Стас Курыла:

Нечыя шкарпэткі расквітнелі,
Што ў старым абутку засталіся.
І цяпер па вулічнай панэлі
Водарам ад кветак расплыліся.

Валянціна Масцяніца, як сапраўдная жанчына, усю віну спіхнула на мужа. (Ну сапраўды: калі што добрае – то гэта ж мы, гаспадынькі. А калі дрэннае – то яны, нягоднікі!)

Мой милёнок – молодец:
Всему хламу даст венец.
Чтоб не съела шубу моль –
Натюрморт составил он.
Под окном стоит букет
С «ароматом» дивным
Без оглядки бежит моль
Из моей квартиры!

Так што каго замучыла гэтая зараза – бярыце на ўзбраенне лайфхак.

Але не толькі на іранічны, але і на рамантычны лад настроіў кан­курсантаў прапанаваны здымак.

Стас Курыла элегантна прапаноўвае (не зразумела толькі, каму):

Я падарую вам букет!
Такое бяды, што ў галёшы…
Мой бездакорны этыкет
Гламурны і такі харошы.
Бездакорны этыкет у кампаніі з такой жа сціпласцю здольны тварыць цуды!

Вось толькі не ўсе здольны ацаніць высокія парывы душы рамантыкаў… З такіх – гераіня подпісу Капіталіны Пятроўскай:

Оригинальный кавалер.
Берите все с него пример!
Букет в ботинке подарил.
Девчонка фыркнула: «Дебил!»
Ну і няхай тая ганарліўка застаецца без букета і без кавалера!

Зрэшты, з носам можа застац­ца і гаспадар чаравіка. Як у допісе Мацвея Сакалоўскага:

Так гуляў я і смяяўся, 
Танцаваў і вырабляўся, 
Што без чаравіка 
Раптам я застаўся! 
Раніцай пайшоў шукаць...
А новы гаспадар 
Не хоча мне яго аддаць! 

І гэта яшчэ не горшы варыянт на думку Валянціны Масцяніцы. Бо ў тых, хто любіць «смяяцца, танцаваць і вырабляцца» можа здарыцца і такое:

Знасіў боты, парваў порткі,
Як лятаў да любай цёткі.
А зараз – толькі ўспамін:
Парваны бот… І квяты ў ім!

Валянціну Урбанайце здымак натхніў на некалькі рамантычных вершаў, некаторыя з якіх – сур’ёзныя, глыбокія – мы нават не рашыліся прыводзіць у гэтым конкурсе, які ўсё ж носіць лёгкі, жартаўліва-іранічны характар. Пакінулі іх для «Літаратурнай старонкі».

Хоць і для конкурсу сёе-тое адабралі. Да прыкладу, вось гэты варыянт – таксама з доляй іроніі, лірыкі і лёгкага суму:

Так гавораць: пень цвіце,
Як яго хто прыбярэ.
Я ж любіла, прыбірала
Для яго адзінай стала.
Да яго знайшла дарогі.
Цалаваў мае ён ногі…
А цяпер мой любы коцік
Прыбірае ў кветкі боцік –
Кветкі ў боціках цвітуць.
Дый унукі ўжо растуць.
Дзякуй табе, мілы коце.
Хай цвіце герань у боце. 
І не трэба шмат тых слоў…
Бачу я тваю любоў.

Ды не толькі водар зношаных чаравікаў і рэшткі былога кахання ці парасткі будучага адчулі і ўбачылі на здымку канкурсанты. Некаторыя прыдумалі зусім арыгінальныя гісторыі. Як, да прыкладу, Максім Бекетаў: 

Летась бульбу мы капалі,
Воркаў не хапала.
У барацьбе за ураджай
Галёшы набівалі.
Прарасло ў абутку дзіва –
Кветачкі заззялі.
А дзе ж дзелася картопля?
Пэўна, абакралі!

І Валянціна Урбанайце дазво­ліла сабе пафантазіраваць:

Суетились все ребята:
Как росточек нам спасти?
И откуда к нам попал он?
Ответ точный не найти.
– Подойдёт ему ведро?
– Нет, уж слишком велико!
– Может, йогуртный стаканчик?
– Нет! Он сам с мизинца пальчик.
– А этот старый сапожок?
– Он, пожалуй, подойдёт.
И решили – так и быть:
В сапожке росточку жить!
День... Неделя… Месяц… 
Глянь!
Распустилась тут герань!

А некаторых канкурсантаў здымак натхніў на філасофскія глыбокадумныя разважанні. 

У прыватнасці, Людміла Сака­лоўская падпісала яго так: «Няважна, дзе ты вырас, у якіх умовах і з кім. Важна, што ты ўпрыгожыў гэты свет, падарыў радасць, захапленне і ўсмешкі людзям».

І не паспрачаешся!

На пазітыўныя думкі натхнілі кветкі ў чаравіку Вікторыю Пляўгу:

У старым чаравіку
Кветка ўсходзіць уранні,
Шэпча ціха: «Не сумуй,
Жыццю ўсміхайся і шануй».

… і Галіну Мінкевіч:

Герань в сапоге, 
как парадокс живой:
Соединенье невзгоды и красоты.
Из старой обуви, ставшей землёй,
Смотрят в мир огненные цветы.

Як заўсёды, паэтычна-рамантычны подпіс у Ларысы Гупянец:

Сентябрь. 
Согреться хоть немножко
Зовёт геранька из сапожка.
Из лета будто шлёт привет
Её призывно-алый цвет…

А ліст Яны Галіны, часам сур’ёзны, месцамі – самакрытычны, жартаўлівы ці іранічны, прыводзім амаль цалкам, з невялікімі скарачэннямі:

«Дзякуй «АП» за чарговы роздум над кветкамі. Галоўнае для мяне – «наварочаць пластоў».
Чалавек павінен пра некага ці нешта клапаціцца:
Утомлённые от зноя цветы
Поставила  Аня в тень у крылечка.
Ожила от заботы гвоздичка.
Падарыў нам Прэзідэнт Год добраўпарадкавання. Узяў Указ «на карандаш» старшыня райвыканкама наш. І астраўчане запаланілі горад кветкамі! Яны цвітуць у каменных цыліндрах, у падвешаных эліпсоідах…
Важна, што і ветэраны не забыты!
Хіба гэта Шляхтун Ірына
Да юбілею ветэрана
Гадуе ў гаршках ці на градках
Лілеі і ружы, і флоксы ў лапцях?
А можа, аўтар шэдэўра, ведаючы, што ў нас не Вавілон і падвясных садоў няма, кінулася ў экзотыку?
Фантазёрка Ніна Рыбік
Робіць эксперыменты:
То ў валізку, то ў боты
Садзіць «аргументы».
А тут вось такое дзіва:
«Факты» ў чобат пасадзіла!
…Бывае! Згубіўся ў час танца чаравічак, калі… «Я кружилась, как волчок, и поэтому, наверно, потеряла башмачок…»
Валанцёры першай школы
Яго падабралі
Падхапілі… Не, не ўкралі!
І садзяць штовесну дзеткі
У чаравік Папялушкі кветкі.
І пра суседа хачу сказаць –
Ён бывае лепшым за радню…
Апошнія кветкі лета
Спрэзентавала суседка.
Мяне дома не было –
У галёш лягло дабро.
І візітка тут тым часам:
«Віншую вас з апошнім 
Спасам».

Як бачыце, канкурсанты па­фантазіравалі ўдосталь – і на­рабілі работы членам журы. Амаль кожны варыянт знайшоў сваіх прыхільнікаў, і вызначыць лепшых было складана. Таму сёння на нашым умоўным п’едэстале вельмі цесна.

На першай яго прыступцы адразу двое ўдзельнікаў: Максім Бекетаў (просім Мак­сіма звязацца з рэдакцыяй і паведаміць свае даныя для пералічэння прэміі) і Валянціна Урбанайце з лірычным вершам пра «любага коціка, які прыбірае ў кветкі боцік»: абое набралі па 90 балаў.

Па 70 – у Стаса Курылы («Абутак ужо дахадзіўся…»), Валянціны Масцяніцы («Знасіў боты, парваў порткі…») і Капіталіны Пятроўскай («Оригинальный кавалер – берите все с него пример…»). 

Віншуем пераможцаў і жадаем натхнення і поспеху ў чарговым этапе конкурсу «Што б гэта значыла?»

Текст: Нина Рыбик