Дзень настаўніка, восеньскі кірмаш і візіт кітайцаў на Астравеччыну… Чытайце новы нумар “АП”
Як у Міхалішках адкрылі аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян Тэрытарыльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва чытайце ў нумары “АП” за 3 кастрычніка.
Акрамя гэтага ў пятнічным выпуску знойдзеце матэрыялы да Дня настаўніка: пра дынастыю педагогаў Гаўрыловічаў-Лукшаў, лідара настаўніцтва і прафесіянала Іну Памецька, развіццё раённага метадычнага кабінета пад кіраўніцтвам Ларысы Кетрыс, пазней – Наталлі Баніцэвіч. Даведаецеся, з якой мэтай наш раён наведала дэлегацыя з Кітая і як у Астраўцы прайшоў рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе. Хто не трапіў на раённы кірмаш – пачытае, што і па чым там прадавалі. А аматары конкурсу “Дзедаўская прылада” правераць, ці правільна справіліся з заданнем і атрымаюць новую загадку.
Не толькі гэтыя, але і іншыя навіны чытайце ў нумары №76.