Іна Семянчук і яе шлях у прафесіі настаўніка
Для Іны Іванаўны Семянчук выбар прафесіі быў наканаваны яшчэ ў дзяцінстве. Падчас гульні ў школу яна нязменна выбірала ролю педагога, і дзіцячае захапленне стала для яе пуцяводнай зоркай. Сёння за плячамі Іны Іванаўны – 37 гадоў педагагічнага стажу.
Шлях у прафесію пачаўся адразу пасля 8-га класа, калі Іна паступіла ў вучылішча. Пасля яго заканчэння яна вярнулася ў родную школу ў якасці настаўніка пачатковых класаў. Пазней, атрымаўшы вышэйшую адукацыю, выкладала беларускую мову і літаратуру.
Зараз Іна Іванаўна – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2. Тут яна працуе з першых дзён, як пабудавалася ўстанова. Так дзіцячае захапленне, падмацаванае пастаяннай працай, стала для жанчыны пакліканнем і справай усяго жыцця.