У Астравецкай раённай бібліятэцы прайшоў дзень адчыненых дзвярэй
Астравецкая раённая бібліятэка зладзіла асаблівае свята для сваіх чытачоў. Установа запрасіла ўсіх жадаючых на Дзень адчыненых дзвярэй, які прайшоў пад пранікнёнай назвай «Мудрых кніг захавальнік вечны».
Наведвальнікаў чакала насычаная праграма: маляўнічыя фотазоны, інтэрактыўныя заданні і вясёлыя творчыя нумары. Асаблівым сюрпрызам стала выступленне ўдзельнікаў народнага хору ветэранаў і аб’яднання «Актыўнае даўгалецце». Яны падрыхтавалі літаратурныя і музычныя кампазіцыі, напоўніўшы залу цёплай святочнай атмасферай.
Бібліятэкары таксама не засталіся ў баку і прадэманстравалі свой прафесіяналізм. Яны правялі цікавую інтэлектуальную праграму, якая ўключала літаратурную віктарыну і завочнае падарожжа па самых незвычайных бібліятэках свету. Госці даведаліся пра знакамітых пісьменнікаў, а таксама пазнаёміліся з паўсядзённай працай бібліятэкі дзякуючы цікаваму промароліку.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.