Як адкрывалі новую школу і пра ўзнагароджанне газавікоў чытайце ў газеце за 5 верасня

15:55 / 04.09.2025

Першакласнікам – кнігі, а дырэктару новай школы сертыфікат на набыццё мульціборда ўручыў губернатар Юрый Караеў на адкрыцці новай установы адукацыі ў Астраўцы.

Пра пажарную і дарожную бяспеку даведаецеся з традыцыйнай планёркі ў райвыканкаме.

Таксама раскажам, каго з работнікаў газавай службы раёна ўзнагародзілі ў прафесійнае свята. А гонар раёна слесар Астравецкага РГЗ Рамуальд Вайцяховіч падзеліцца сакрэтамі сваёй работы.

Пра развіццё КСУП “Гервяты” ў сувязі з яго 85-годдзем распавядаюць былыя працаўнікі.

У цэнтры ўвагі – моладзь: на канферэнцыі раённай арганізацыі БРСМ падвялі вынікі работы, агучылі планы і выбралі новага кіраўніка.

Да дня беларускага пісьменства: што чытаюць астраўчане і што выдаюць сваімі рукамі раённыя бібліятэкары.

Літаратурная старонка гэтага нумара прысвячаецца Радзіме і родным мясцінам аўтараў.

Ну і як жа без чарговага этапу конкурсу “Дзедаўская прылада”: удзельнічайце і перамагайце!