У Астраўцы ўрачыста адкрылі новую школу, або Пра што пачытаць у наступным нумары “раёнкі”

16:16 / 01.09.2025

Чырвонай стужкай праз увесь нумар “Астравецкай праўды” за аўторак, 2 верасня, праходзіць школьная тэматыка.

Вы даведаецеся, як школьнікі рыхтаваліся да першага ў новым навучальным годзе званка і хто ім у гэтым дапамагаў, каго адзначылі на жнівеньскай канферэнцыі педагогаў, а таксама хто стаў новым кіраўніком адукацыйнай сферы раёна і як адкрывалі СШ №4.

Пра свае школьныя гады ўспамінае цэлая дынастыя: у 1 клас СШ№1 пайшла Маша Кірпа, маці, бабуля і прабабуля якой таксама вучыліся ў гэтай школе.

Кнігу пра Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку прэзентавалі ў раённай бібліятэцы.

Таксама ў нумары: хто атрымаў грамадзянства Рэспублікі Беларусь; меркаванні астраўчан, якія пабывалі ў Гродне на патрыятычным мерапрыемстве “Беларусь адзіная”; свята адзначыў атрад спецназначэння “Цыклон”.