Наведвальнікі прышкольнага лагера “Вясёлка” пабывалі ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы
16:00 / 11.06.2025
У межах Года добраўпарадкавання для выхаванцаў правялі пазнавальна-гульнявую праграму “Не шкодзь прыродзе, жыві з ёй у згодзе”.
Дзеці даведаліся цікавыя факты пра рэсурсы планеты, негатыўны ўплыў чалавека на прыроду. Шмат рэбусаў, загадак, гульняў, віктарын на тэму экалогіі чакалі каманды “Зямля” і “Вада”. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі і шмат станоўчых эмоцый!
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.