Научный сотрудник музея Ольга Вербович о музее и его соцсетях

11:00 / 18.05.2025

Прафесія навуковага супрацоўніка музея, несумненна, вельмі цікавая, творчая і рознапланавая! Наш Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей – гэта месца, дзе можна сустрэцца з гісторыяй, культурай, мастацтвам роднага краю! 

Больш за ўсё мне падабаецца працаваць з дзецьмі і моладдзю, яны дапытлівыя і адкрытыя да пазнання новага. Праводзячы для іх экскурсіі, музейныя заняткі, ты разумееш, наколькі важна перадаваць веды і ўменні, удзельнічаць у эстэтычным, маральным  і патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

А дарослыя людзі, пенсіянеры і ветэраны працы – людзі з грандыёзным жыццёвым вопытам, заўсёды ўважліва слухаюць і разглядаюць экспазіцыі музея і самі гатовы падзяліцца сваімі ведамі, а для нас гэта вельмі важна! 

Я займаюся актыўным прасоўваннем нашага музея ў інтэрнэце. З'яўляюся адміністратарам сайта, вяду старонкі  ў сацыяльных сетках. У планах укараніць больш цікавыя і актыўныя формы ўзаемадзеяння з падпісчыкамі. 

Дарэчы, у сакавіку 2025 года мы запусцілі віртуальны праект «Астравеччына ў падзеях і асобах». У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на сайце музея і ў сацыяльных сетках размяшчаем розныя матэрыялы пра нашых ветэранаў вайны. Гэты праект нясе сацыяльную і патрыятычную місію, накіраваны на захаванне памяці аб тых, хто аддаў жыццё, абараняючы нашу Радзіму ў цяжкія гады вайны.

Вольга Вярбовіч, навуковы супрацоўнік ДУК «Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей».