Кого из представителей районного животноводства наградили на областном профсоюзном торжестве

09:00 / 29.04.2025

На базе адпачынку “Прывал” ва ўрачыстай атмасферы ўзнагародзілі звыш ста працаўнікоў жывёлагадоўлі Прынёмання, у тым ліку і астравецкага краю. Абласны этап рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” сабраў лепшых з лепшых работнікаў гэтай галіны.

Па традыцыі, арганізатарамі мерапрыемства выступілі камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні, абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і аграпрамысловы саюз.

За важкі ўклад ва ўмацаванне харчовай бяспекі героям урачыстасці ад імя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта падзякаваў першы намеснік старшыні аблвыканкама Юрый Валяваты. Да віншаванняў далучыліся і іншыя госці.

Дыпломы і грашовыя прэміі за самаадданасць і вернасць абранай прафесіі, высокія вынікі працы і асабісты ўклад у развіццё жывёлагадоўлі Гродзенскай вобласці атрымалі аператар машыннага даення МТК “Сакалойці” КСУП “Гервяты” Ядвіга Штура і цялятніца МТК “Дайлідкі” гэтай гаспадаркі Надзея Грамбоўская, начальнік МТК “Кярняны” Анастасія Баер і тэхнік па штучным асемяненні КСУП “Гудагай” Міхаіл Баршчэўскі, загадчык МТФ “Міхалішкі” КСУП “Міхалішкі” Ганна Бернюкевіч і жывёлавод МТК “Падольцы” РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Вольга Палятаева.









Аздобілі свята творчыя выступленні лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, а таксама вакальна-харэаграфічнага казачага ансамбля “Бацька Атаман” і кавер-гурта Creative Band.

Дзеляцца ўражаннямі

Ядвіга Штура:


– Паездка атрымалася проста цудоўная! Прымалі, як самых шаноўных гасцей. Свята праходзіла ў вельмі маляўнічым месцы. Былі прыгожа сервіраваныя сталы, нас выклікалі на сцэну, у наш адрас гучалі прыгожыя словы. Прыемна, словамі не перадаць! Удзячна прафсаюзу, што выбралі мяне. Уражанняў ад ўрачыстасці хопіць яшчэ надоўга.

Ганна Бернюкевіч:


– Эмоцыі б’юць цераз край. Урачыстасць была арганізавана на найвышэйшым узроўні, усё прадумана да дробязяў: урачыстая частка, фуршэт, канцэрт… Удзячна прафсаюзам гаспадаркі, раёна і вобласці за такую цудоўную магчымасць абстрагавацца ад штодзённасці і адпачыць душой.


Фота з архіва райкама прафсаюза работнікаў АПК, “ГП”.

Текст: Алёна Ганулич