Накануне Первомая островецкая делегация поучаствовала в торжественном мероприятии по случаю обновления областной Доски почёта

17:27 / 25.04.2025

Дэлегацыя Астравецкага раёна напярэдадні Дня працы паўдзельнічала ў абласной урачыстасці.

На чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іванам Карнілам наш край на свяце прадстаўлялі кіраўнікі і спецыялісты аграрнага сектара Астравеччыны, педагогі СШ №1 і работнікі фізкультурна-спартыўнага клуба.

Па традыцыі ў гэты дзень агучылі, хто з прадстаўнікоў Прынёмання ўдастоены звання “Чалавек года Гродзеншчыны”. Лепшыя працаўнікі вобласці атрымалі ўзнагароды з рук старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева.

Падчас урачыстасці ў філармоніі таксама назвалі пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у культурным і сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў, раёнаў і арганізацый.

У намінацыях “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці” і “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці прамысловасці” Астравецкаму раёну прысуджаны 2-я месцы.










З першых вуснаў

Іван Карніла:


– На ўрачыстасці прысутнічалі кіраўнікі гаспадарак са сваімі калектывамі. Упэўнены, што не толькі мяне, але і іх парадавала, што Астравеччыне прысудзілі два прызавыя месцы за дасягненне вынікаў у сельскай гаспадарцы і прамысловасці. За гэтым стаіць аб’ёмная і планамерная праца не аднаго чалавека, а многіх калектываў. Радасна за наш раён і нашых людзей!


Фота Марыны Івашкі і Пул 4.

Текст: Алёна Ганулич