Фотафакт. Пераможцы працоўнага спаборніцтва на вясенне-палявых работах атрымалі ўзнагароды
17:24 / 07.04.2025
На Астравеччыне падвялі вынікі працоўнага спаборніцтва сярод механізатараў падчас вясенне-палявых работ і адзначылі пераможцаў.
Заслужаныя ўзнагароды і грашовыя прэміі знайшлі сваіх герояў. Іх перадавікам уручыў старшыня Астравецкага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас, а таксама прафсаюзны лідар аграрыяў Юрый Адула.
Лепшым на сяўбе стаў Юрый Мажэйка з КСУП “Варняны”, на культывацыі – Генрых Млынскі з КСУП “Гудагай”, на ворыве – Пётр Сяргей з гэтай жа гаспадаркі, на пагрузцы арганікі – Ігар Алёкса, таксама “гудагаец”.
Падрабязна пра ўзнагароджванне і пераможцаў раскажам пазней.