Фотофакт. «Барс» – на рапс, или Как работает новый самоходный опрыскиватель в КСУП «Гервяты»
КСУП “Гервяты” – адзіная гаспадарка раёна, на палях якой працуе новы самаходны апрысквальнік “Барс-4000” вытворчасці “Казаньсельмаш”. Набыццё такой высокапрадукцыйнай машыны не здзіўляе: у гэтай гаспадарцы найбольшыя ў раёне плошчы рапсу – ажно тысяча гектараў.
Тэхніка ўражвае не толькі сваімі памерамі і вышынёй, але і размахам “крылаў”: шырыня захопу складае 24 метры. Неаспрэчная перавага “Барса” ў тым, што ён выкарыстоўваецца для ўнясення песціцыдаў і для падкормкі раслін вадкімі мінеральнымі ўгнаеннямі. Больш таго, для хімічнай абароны пасеваў тэхніку можна выкарыстоўваць на любой стадыі іх развіцця.
Як расказаў галоўны інжынер КСУП “Гервяты” Яўген Медушэўскі, у апрысквальніка поўнапрывадная гідрастатычная трансмія – гэта забяспечвае беспраблемнае перасоўванне з падтрымкай наступных відаў рэжыму руху: крабавы ход, транспартны, рабочы.
Новую тэхніку даверылі адказнаму механізатару Віктару Мачэлю.
– Напачатку было крыху боязна з-за непрывычкі. У “Барсе” ёсць 4 камеры, па люстэрках бакавога віду тут не зарыентуешся, – з усмешкай сказаў мужчына.