Пра прыёмных матуль з Дайлідак расказвае аднавясковец Дзмітрый Максімаў
«Валянціна Антонаўна Гайдуль і Леакадзія Міхайлаўна Івашкевіч сапраўдныя гераіні. Безумоўна, у кожнай з іх свая ўнікальная гісторыя, але аб’ядноўвае гэтых жанчын тое, што ў іх сапраўднае сэрца маці, якое не падзяляе дзяцей на сваіх і чужых. Дзеці ўжо выраслі, многія стварылі сем’і і самі сталі бацькамі, але заўсёды вяртаюцца дадому на святы, да сваіх прыёмных матуль, якія замянілі ім блізкага чалавека. Гэта дарагога каштуе!
…Усе збіраюцца за святочна накрытым сталом з падзякамі і віншаваннямі, і, думаецца, большага шчасця для жанчын і не трэба. Добрае любячае сэрца – дар душы, якому немагчыма навучыцца, яго трэба адчуць і не змарнаваць, як гэта зрабілі Леакадзія Міхайлаўна і Валянціна Антонаўна. Нізкі ім паклон!»
Матуліна сэрца
Не тая матуля, што нарадзіла,
А тая, якая да сэрца туліла…
У нашым жыцці такое бывае,
Што дзіцятка ў інтэрнат трапляе.
А там невядома, як тому дзіцяці,
Што плача ў падушку і хоча да маці.
Як добра, што свет не без добрых людзей.
Без чыстых іх сэрцаў не стала б надзей.
Якія на боль тых дзяцей адгукнуцца,
Прытуляць, накормяць, у след усміхнуцца,
Параяць, як жыць: набяжыць – не тужыць.
Душою не пасці, усім даражыць.
Бо трэба ўсяму навучыцца ў жыцці.
Каб скласці сям’ю, у стан бацькоў перайсці.
…Не тая матуля, што нарадзіла,
А тая, якая да сэрца туліла.
Ад рэдакцыі
Падзяліцеся з намі аповедамі пра сваіх аднавяскоўцаў у допісе ў рэдакцыю ці па тэлефоне 71-4-89.