Лепшым ляснічым Гродзеншчыны стаў ляснічы Катлоўскага лясніцтва Аляксей Мазырка
Міністэрства лясной гаспадаркі па выніках работы штогод вызначае “Лепшага ляснічага года”. Сёлета ў гэтым галіновым спаборніцтве сярод ляснічых Гродзенскай вобласці лепшым прызналі Аляксея Мазырку, які шмат гадоў узначальвае Катлоўскае лясніцтва.
Нагадаю, што конкурс прафесійнага майстэрства ляснічых для нашай краіны стаў традыцыйным. Некалькі гадоў назад перамогу на рэспубліцы ў ім святкаваў ляснічы Астравецкага лясніцтва Аляксандр Гайса.
Хоць Аляксей Аляксеевіч не стаў першым у краіне, тым не менш быць лепшым ляснічым на Гродзеншчыне – гэта ўжо перамога.
Без малога 35 гадоў жыццё Аляксея Мазыркі связана з Катлоўскім вопытным лясніцтвам. Тут працуюць яго блізкія: жонка – памочнікам, сын – майстрам лесу, нявестка – бухгалтарам. Цэлая лясная дынастыя! Працу Аляксея Аляксеевіча неаднойчы адзначалі на розных узроўнях: яго партрэт быў на раённай Дошцы гонару, мужчына ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі” і мае званне “Ганаровы лесавод”.