Хто стаў пераможцам конкурсу “Што б гэта значыла?”

14:00 / 05.02.2025

Такая асаблівасць раённай газеты: чыё б фота і ў якім ракурсе мы б ні надрукавалі, нехта абавязкова ўбачыць на ім сябра, родзіча, калегу ці проста знаёмага. Так і з апошнім конкурсным здымкам: многія адразу пазналі на ім Марэка Лаўрыновіча, супрацоўніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. І ўсяляк абмеркавалі ў сваіх подпісах да здымка і яго самога, і род яго заняткаў.

Да прыкладу, zlatkakit, «не мудрствуя лукаво», падписала здымак: «Марек-молодец)))»
А 4inesess нагадаў герою здымка вясёлыя часы: «Эх, а когда-то за Островец вместе бегали…»

Зямлячка Марэка Валянціна Масцяніца дае наказ юнаку:
Трэба форму нам трымаць!
Трэба закаляцца!
Трэба людзям памагаць
На ўсе сто спраўляцца.
Вось і бегаю я тут
З вёдрамі пустымі.
Трэнірую сябе сам, 
Бы бягу я на пажар!
А ў другім варыянце Валянціна Масцяніца апісвае цяжкую службу выратавальніка:
И днём,  и ночью на посту
Службу трудную несу.
Огонь тушу и лёд рублю,
То в лес бегу, то лезу в воду…
На время нормы я сдаю.
Ведь должен быть 
всегда в строю!

Аляксандр Харытонаў, па­добна, не ведае Марэка Лаўры­новіча асабіста – тым не менш, здагадаўся, у чым тут, па яго меркаванні, справа:
Тили-бом, тили-бом
Загорелся кошкин дом.
Только кончилась вода,
А огонь пылает!
Парень этот хоть куда 
Воду доставляет.

Ірына Раткевіч нагадала агульнавядомае пажаданне пажарным пра сухія рукавы, дадаўшы да яго справаздачу аб праведзенай у музеі інвентарызацыі:
Все мы знаем пожеланье
Про сухие рукава.
МЧСники стащили.
Из музея два ведра.
Хай сабе – абы на добрую справу!

А вось Стас Курыла не адразу зразумеў, што да чаго на здымку. Так і піша: «Спачатку зірнуў на здымак і падумаў: і скуль яны гэта бяруць? Што тут можна напісаць? Ды яшчэ здымак чорна-белы… Мая фантазія адразу клікнула на тое, што хлопец ваду нясе. 
Сваёй каханай маладзіцы
Бяжыць хлопец за вадзіцай.
Але ж вельмі ён бадзёры–
З вёдрамі даў хутка дзёру.
«А  потым прыгледзеўся, – піша Стас, – і бачу: гэта ж спа­борніцтвы!
Не ў футбол хлопец гуляе:
Вырашыў, што ён – асілак!
А ногі ледзь перастаўляе
Пад цяжарам насілак.
І тут жа Стас Курыла дае параду, што трэба зрабіць, каб весялей ногі перастаўляць:
Хлопец з выгляду здаровы,
Груз падыме стопудовы.
Але ж каб цяжар такі несці,
Трэба добра кашы з'есці.

Раскрыем яшчэ адну «таям­ніцу»: здымак на самой справе быў зроблены на спаборніцтвах на сілавым экстрыме, у якіх прымаў удзел і Марэк Лаўры­новіч. І многія канкурсанты гэта заўважылі. 
Да прыкладу, Аляксандр Харытонаў піша:
Ещё чуть-чуть, 
ещё немного…
К победе, 
взмыленный, 
несусь.
Не знаю, будет что
 в итоге –
Я в состязанье 
не сдаюсь.
Работа эта 
ведь привычна
Благодаря моей жене.
Таскаю воду, как обычно, –
Лежит обязанность на мне.
Годами длится тренировка.
И с ней уверен стал в себе:
Приобретённая сноровка
Поможет выиграть в борьбе.
Ещё и тёща приказала:
«Не подведи, смотри, зятёк!
Коль не займёшь 
верх пьедестала –
Забудь добавочный паёк».
Несусь я пулей к пьедесталу –
Жена и тёща ждут меня.
Не зря жена тренировала –
В забеге первым стану я!
У другім варыянце Аляксандр Харытонаў прыдумаў, што спарт­смена, які імкнецца да пе­ра­могі, «штурхае на подзвігі» іншая матывацыя: 
Пробежать быстрей всех надо,
Воду чтоб не расплескать.
Победителю – награда:
Будут все рукоплескать.
Вроде что тут необычно?
А попробуй пробеги.
Лоботрясам непривычно,
На диване кто лежит.
А кто был труду обучен,
Состязанье нипочём!
С детства он тому приучен –
К коромыслу за плечом.
Всё таким подвластно людям,
Спорт для них – не самоцель.
Украшает труд их будни,
Не безделье – уж поверь!
Никогда такой не будет
В алкоголе жизнь губить
Он с семьёю на досуге,
Чтоб примером детям быть.

Завяршае Аляксандр Хары­тонаў свой конкурсны марафон парадамі, якія, думаецца, у паслясвяточныя дні будуць карыснымі для ўсіх:
К цели парень добежит,
Воду он не расплескает!
А на диване кто лежит,
Недуг только наживает.
Лучше бегать, развиваться,
Чем шашлыками объедаться.

Марыне Кавалеўскай сён­ня­ш­нія спаборніцтвы нагадалі тое, «што раньш было»:
«Няма таго, што раньш было...»
Як прыгажуня маладзiца
З насiламi йшла па вадзiцу.
Затым назад iшла паважна ,
Вада у вядры пералiваецца...
Ёй можна толькi любавацца.
На здымку ж бачу юнака
З калодамi на тых насiлах
(Напамiнае iндыка).
Да перамогi рвецца сiлай.
Няхай жа ён i пераможа:
Папасцi ў кадр не кожны зможа.

А dana_vojtehovskaya укладвае ў вусны Марэка Лаўрыновіча адзінае ў гэты момант жаданне (і, гледзячы на здымак, разумееш, што яна мае рацыю): «Эх, добежать бы до финиша...»
Вядома ж, не маглі абысці нашы канкурсанты і самую папулярную ва ўсе часы і ва ўсіх жанрах тэму ўзаемаадносін мужчын і жанчын. І нічога, што жанчыны на здымку няма: творчая фантазія ўсё, што трэба, дамалюе…

Вось што піша Рэгіна Дрэма, якая якраз і спецыялізуецца ў нашых разнастайных конкурсах на сямейных узаемаадносінах:
Женщина всегда права,
Спорить с нею нету смысла.
Выгнала и при разделе мне дала
Два пустых ведра 
и коромысло!
І яшчэ адзін варыянт ад Рэгіны:
Не надо, девки, прятаться –
Я иду к вам свататься!
А малец я неплохой,
Ну, немножечко бухой…
Что несёт меня в занос –
К коромыслу то вопрос.
Пра каромысел і яго сілу ёсць у Рэгіны Дрэмы яшчэ адзін варыянт:
Коромысло – это сила!
Я с гуляночки иду.
И меня чтоб не «штормило», 
Так равновесие держу!

Капіталіна Пятроўская «пераспявала» на свой лад вядомую ўкраінскую песню:
Несёт Ваня воду,
Коромысло гнётся.
Дома его Галя
Ждёт и не дождётся.
Нести дальше воду
Ваня уж не может.
Помоги же, Галя!
Помоги же. Боже!
Придётся тебе, Галя,
Самой воду таскати
И нежного Ваню
Беречь и шановати.

А Валянціна Масцяніца прыдумала, што то муж для жонкі ад злой хваробы лекі шукае:
Што стала з жонкаю маёй?
То крычыць, то б’ецца.
Прынясу святой вады –
Хай яна нап’ецца.
Няхай лечыцца, дурніца,
Ад заразы гэтай, 
Бо ад яе нават у бальніцы
Ты не знойдзеш лекаў.

Ларыса Гупянец таксама ўбачыла на здымку сямейны разлад, які, на яе думку, дзякуючы ўмяшальніцтву журналістаў «АП», павінен добра скончыцца:
Уцякаў Іван так шпарка 
Ад сям’і, ад гаспадаркі. 
Думаў збегчы да Марусі... 
Ды яго спынілі…
Не, не гусі,
а журналісты «АП»: 
–Ты куды гэта, Вано? 
Не было відаць даўно... 
Тут жа сфатаграфавалі, 
На конкурс фота адаслалі. 
Брыдка стала Янку тут: 
Свой хацеў 
пакінуць кут. 
Ну яе, 
тую Марусю! 
Лепш вярнуся я 
да Люсі.

Зрэшты, як і ў кожным конкурсе, знайшліся тыя, хто пайшоў непраторанай дарогай. 
Варыянт ад Рэгіны Дрэмы:
Танец с вёдрами 
счас в моде,
Я лидирую, 
друзья!
Ничего 
особенного
вроде,
Но почему-то 
счастлив я!
И лезгинку я станцую,
И водички принесу,
И ничуть не комплексую –
Ищу девицу-красу!

…Ад Ларысы Гупянец:
Никто по воду не ходит,
Коромысла не берёт.
Стали жить по новой моде –
Завели водопровод.          

…Ад Марыі Многаўнукавай бабулі: «Чем быстрее бежит, тем скорее масло собьёт».

А Аляксандр Чаховіч, адсвят­каваўшы шматлікія калядныя ды навагоднія святы, падобна, знаходзіўся ў прадчуванні Вадохрышча. Вось што ён піша:
Не декабрьская пороша 
Леденящею бедой,
А весёлый водоноша
 Освящает мир водой. 
Гой-еси! А вот водица!
До чего вкусна и стыла!
Подходи – кому напиться 
Или окатиться с пылу!
Питие, что предлагаю,
Чудодейственней елей!
 Отхлебнёшь – печали тают,
 Лик умой – и молодей! 
Всё достанется хорошим,
Все с водою станут тоже. 
Мне ль не знать? Я – водоноша,
Неприметный ангел Божий.

Як бачыце, хор у нас на гэты раз атрымаўся шматпланавы і рознагалосы – дзякуй Марэку Лаўрыновічу і аўтару здымка.

Рэдакцыйнае журы вывела на першую прыступку нашага ўмоўнага п’едэстала дуэт у складзе Аляксандра Харытонава і Ірыны Раткевіч: кожны з іх набраў па 100 балаў. (У Аляксандра Харытонава перамог варыянт, дзе хлопец ірвецца да фінішу, каб дагадзіць жонцы і цешчы. Хоць і другі, дзе спорт – не самамэта і займацца ім трэба, каб для сям’і быць прыкладам, таксама прэтэндаваў на званне лепшага.)

Усяго на 10 балаў адстаў ад пераможцаў дэбютант нашага конкурсу Аляксандр Чаховіч: ён на трэцім месцы. (Аляксанд­ру трэба звязацца з рэдакцыяй і паведаміць свой адрас і паш­партныя дадзеныя для пералічэння прэміі.)

Астатнім удзельнікам хочам пажадаць: удзельнічайце – і перамагайце!

P.S. Невялікае пасляслоўе-пажа­данне да канкур­сантаў, якія пішуць свае варыянты ад рукі: калі ласка, рабіце гэта разборліва. І калі раптам «геніяльная думка» ўзнікла ў вас пасля таго, як ліст ужо напісаны, не лянуйцеся перапісаць. Бо часам проста немагчыма ні прачытаць, ні разабрацца, куды адносяцца вашы шматлікія ўстаўкі, крэсленні, над- і падрадковыя паметкі.
І другое. Не трэба «ціснуць» на журы допісамі кшталту: «Да якой пары я буду хадзіць не пераможцам конкурсу? Крыўдна, ей-богу!». Мы неаднойчы тлумачылі, як вызначаюцца лепшыя, – ні чаргі, ні прадузятасці тут, паверце, няма. Калі прагаласуе за ваш варыянт найбольш членаў журы, тады і станеце вы пераможцам конкурсу. Удачы!

Текст: Нина Рыбик