Машинный парк Островецкого опытного лесхоза пополнился новой техникой
Ужо стала традыцыяй, што новы год Астравецкі вопытны лясгас распачынае з абноўкамі. Летась установа набыла фарвардар “Амкадор”, у гэтым годзе – харвэстар айчыннай вытворчасці і 3 новых трактары “Беларус” МУЛ-82.2.
Зазначу, што ўся асноўная лесанарыхтоўчая тэхніка сканцэнтравана на базе лесапункта. Харвэстар “Амкадор-2541” стаў 6-й падобнай машынай у гэтым структурным падраздзяленні.
– Такой тэхнікі ў нас яшчэ не было. Пакуль адбываецца яе запуск, праводзяцца канчатковыя наладкі. Думаю, што да канца тыдня машына сябе пакажа на высечцы галоўнага карыстання, – расказаў механік лесапункта Юрый Лукашэвіч. – На харвэстары будзе працаваць вопытны аператар.
Па словах намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Віталя Шарэйкі, трактары вытворчасці Мозырскага машынабудаўнічага завода адправяцца ў Катлоўскае і Міхалішкаўскае лясніцтвы, адзін застанецца на лесагаспадарчым участку. “Беларусы” будуць выкарыстоўвацца для ачысткі лесасек, падрыхтоўкі глебы пад пасадку, стварэння супрацьпажарных мінеральных палос на ўчастках ляснога фонду ўздоўж аўтамабільных і чыгуначных дарог.
Фота з архіва лясгаса.