Якія падзеі адбываліся ў Астравецкім раёне ў 1991-1999 гадах

13:00 / 04.02.2025
Нядаўна Гродзеншчына ўра­чыста адзначыла 80-годдзе ўтварэння нашай вобласці – да гэтага юбілею мы падрыхтавалі шэраг артыкулаў па матэрыялах «Астравецкай праўды» пад руб­рыкай «Гісторыя газетным радком». А ў гэтым годзе Астравецкі раён адзначае сваё 85-годдзе. Нагадаем, ён быў утвораны 15 студзеня 1940 года і напачатку ўваходзіў у склад Вілейскай, затым – Маладзечанскай вобласці. Таму працягваем гартаць старонкі газеты, якую вядомы нямецкі філосаф  Шапэнгауэр трапна назваў секундамерам гісторыі, каб успомніць, якія значныя падзеі адбываліся ў нашым краі, і нагадаць пра гэта чытачам.  

1991 год

  • Раён перайшоў на новыя ўмовы гандлю – былі ўведзены візітныя карткі пакупніка.
  • Створана раённае аддзяленне Саюза палякаў Беларусі. 
  • Пачалося будаўніцтва літоўскага інфармацыйна-культурнага цэнтра. 
  • Адкрыты помнік на магіле Льва Дабжынскага.
  • Адкрыўся другі мост праз Вілію, па дарозе на Рытань.
  • Уведзены ў эксплуатацыю будынак Астравецкай прафесійнай пажарнай часці.
1992 год
  • Створаны Смаргонскі пагранічны атрад. Пагранічнай камендатуры была прысвоена наз­ва «Астравец». 
  • У СПК «Варняны» адкрыта мясапера­працоўчае прадпрыемства.
  • У Астраўцы зарэгістраваны першы праваслаўны прыход. 
  • Узведзены будынак Рытанскай школы на 280 месцаў. З базавай яна стала сярэдняй.
  • У Астраўцы зарэгістравана другая абшчына рымска-каталіцкай царквы, якой перадалі будынак касцёла Узвышэння Святога Крыжа.
  • У Гервятах адбылася сустрэча старшынь Вярхоўных Саветаў Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча і Літоўскай Рэспублікі Вітаўтаса Ланд­сбергіса. 
  • Створана новая арганізацыя «Белпаляванне». 
  • Пачала дзейнічаць Астравецкая мытня.
  • У Астраўцы з’явіліся першыя камерцыйныя крамы і аптэка, а таксама фірменныя магазіны прадпрыемстваў.

Едзем на «Дажынкі»!

Едзем на «Дажынкі»!

1993 год
  • Адкрыты будынак пагранкамен­датуры ў Гу­дагаі, узведзены за грошы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
  • У Гервятах сустрэліся прэм’ер-міністры Бела­русі Вячаслаў Кебіч і Літоўскай Рэспублікі Адольфас Шляжавічус.
  • Уведзены візавы рэжым для паездак у Літву.
  • На Астравеччыну прыйшоў прыродны газ.

Пагранкамендатура «Гудагай», сучасны выгляд

Пагранкамендатура «Гудагай», сучасны выгляд

1994 год

  • У Астраўцы адкрыўся магазін «Кулі­нарыя» кулінарна-кандытарскага кам­біната.
  • 10 сакавіка паводка прарвала плаціну на Янаўскім вадасховішчы, было знішчана некалькі мастоў у Гервятах, Яцынах, Мацканах.
  • Адноўлены касцёл Святога Георгія ў Вароне.
  • На магіле Льва Дабжынскага ў Лошы ўстаноўлены і асвечаны новы помнік.
  • З’явіўся ўязны знак «Астравец» з боку Гудагая работы Рычарда Грушы.

1995 год

  • 28 студзеня ў хоспісе ў Лондане ва ўзросце 94 гадоў памёр мастак Мар’ян Богуш-Шышка.
  • Пачалося будаўніцтва пра­васлаўнай царквы Пятра і Паўла ў Астраўцы.
  • Асвечана капліца ў Падольцах.
  • Асвечана капліца ў Страчы ў былым будынку праўлення калгаса «Савецкая Беларусь».
  • Уведзена ў эксплуатацыю гарадская кацельня на газавым паліве.

Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла

Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла

1996 год
  • Раённы вузел сувязі падзяліўся на два структурныя падраздзяленні: вузлы электрычнай і паштовай сувязі. 
  • У Астраўцы адкрыўся першы фірменны магазін Ашмянскага мясакамбіната «Па­частунак».
  • 12 кастрычніка ў Рым­дзюнах урачыста адкрылі Рымдзюнскі між­нацыя­наль­ны сацыяльна-куль­тур­ны комплекс, у склад якога ўвайшлі беларуская і літоўская сярэднія школы, прышкольны ін­тэрнат, Дом культуры, біб­ліятэка, жылыя дамы для настаўнікаў. 
  • Адкрыты рух па аб’язной дарозе Малі – Гудагай – Ашмяны. 

Каравай для старшыні райвыканкама Адама Кавалькі

Каравай для старшыні райвыканкама Адама Кавалькі

1997 год
  • У красавіку прайшоў першы тур­нір па боксе памяці настаўніка і трэнера, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Здзіслава Шырынскага.
  • Створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі і яго раённая арганізацыя, якую ўзначаліў Васіль Мікліс.
  • Створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі і яго раённая арганізацыя, якую ўзначаліў Васіль Мікліс.

1998 год
  • Рашэннем урада на тэрыторыі Астравецкага раёна створаны заказ­нік рэс­публіканскага значэння «Сара­чанскія азёры» плошчай 13 059 гек­тараў. 
  • Пры Астравецкай ДЗЮСШ адкрыта аддзяленне бокса. 
  • Астравец упершыню наведала духоў­на-асвет­ніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў».  
  • Пры Астравецкай ДЗЮСШ адкрыта аддзяленне бокса. 
  • Астравец упершыню наведала духоў­на-асвет­ніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў».  
1999 год
  • Адкрыта аўтазаправачная станцыя на выездзе з Астраўца ў бок Гудагая. 
  • Уведзены ў эксплуатацыю будынак Беларусбанка. 
  • У Астраўцы асвечана праваслаўная царква ў гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла. 
  • Раённы выканаўчы камітэт узначаліў Адам Кавалька.
  • Уведзены ў эксплуатацыю будынак Беларусбанка. 
  • У Астраўцы асвечана праваслаўная царква ў гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла. 
  • Раённы выканаўчы камітэт узначаліў Адам Кавалька.

Уязны знак з боку Гудагая

Уязны знак з боку Гудагая

Текст: Нина Рыбик
Фото: из архива АП