Альхоўская бібліятэка трапіла ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу
Альхоўская бібліятэка трапіла ў лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу.
На штогадовы конкурс «Бібліятэка – цэнтр духоўнага асветніцтва і выхавання» было прадстаўлена 59 работ.
У чарговы раз удзельнічала ў ім Альхоўская бібліятэка. Нагадаем, у мінулым годзе яна заняла 3-е месца. А сёлета палепшыла свае пазіцыі: у намінацыі «Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей» праект «Бібліятэка – тэрыторыя духоўнасці» стаў 2-м.
На працягу некалькіх гадоў сельская бібліятэка актыўна супрацоўнічае з мясцовай царквой Святога Іллі, а таксама падтрымлівае сувязь з сем’ямі. У межах рэалізацыі праекта праходзілі сустрэчы са святаром, адкрытыя дыялогі, сямейныя святы. Акрамя таго, ішла карпатлівая праца ў інфармацыйна-асветніцкім плане, збіраліся гістарычныя матэрыялы, фотаздымкі, работа па захаванні пераемнасці пакаленняў, перадачы радавой памяці ўнукам і праўнукам. За гэты час былі створаны анлайн-рэпартажы і віртуальныя выставы літаратуры, выпушчаны буклеты. Праект стаў добрым падмуркам для вывучэння асноў сямейнага жыцця і фарміравання маральна-этычных каштоўнасцей.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.