Не абражайце старога сабаку

17:00 / 27.11.2024

Фото Юрия Горида

Фото Юрия Горида

Пад пад’ездам чатырохкватэрнага дома ляжыць сабака – стары, нямоглы, аблезлы…

Суседзі памятаюць яго зусім іншым. Калі засяліліся сюды, ён быў маладым гарэзлівым шчанюком, які радасна павіскваў, носячыся за дзецьмі вакол дома, паслухмяна прыносіў назад кінутую імі палку і ганяў курэй, калі тыя залазілі ў гаспадарскі агарод.

Потым стаў дарослым і самастойным: гучна брахаў на чужых, якія падыходзілі да дома, не дазваляў бадзялым катам заходзіць у двор – сваіх не чапаў.

А цяпер вось ляжыць, высунуўшы язык і прыкрыўшы вочы, не рэагуючы ні на катоў, ні на дзяцей…

– Што, небарака, старасць не радасць? – паспачувала Барбосу – ці сабе? – пажылая суседка.

Сабака ўзняў галаву, расплюшчыў вочы, паглядзеў на жанчыну і гучна, злосна, гаўкнуў.

“На сябе паглядзі! Сама ты старая!” – яскрава прагучала ў тым “ГАЎ!”.

Бо не трэба абражаць старога сабаку!

А то можна і “нарвацца”…



Текст: Нина Рыбик