Як у Астраўцы праходзіць збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты, расказалі члены ініцыятыўнай групы
Ва ўсіх рэгіёнах краіны, у тым ліку на Астравеччыне, актыўна рэалізуецца трэці этап выбарчай кампаніі – збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты.
Астраўчане не збаўляюць актыўнасці пакінуць свой подпіс за магчымых удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі. У гэтым наш карэспандэнт упэўніўся на пікеце, які зладзіла ініцыятыўная група Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сумесна з актывістамі раённага савета ветэранаў.
Членаў ініцыятыўнай групы папрасілі падзяліцца ўражаннямі ад пікету.
– Сёняшняя мерапрыемства па зборы подпісаў за кандыдата на пост Прэзідэнта праходзіць актыўна, – адзначыла Алена Сільвановіч. – Для зручнасці грамадзян пікет арганізавалі на вуліцы ў абедзенны перапынак – гэта значна спрашчае працэс. Кожны, хто ідзе па сваіх справах у гэты час, можа падысці да нас і пакінуць подпіс за кандыдата. Мы нагадваем, што чалавек абавязкова ўласнаручна павінен напісаць дату і распісацца.
– Падыходзяць цэлымі сем’ямі, – да размовы далучылася Іна Семянчук. – Хтосьці выпадкова сустракаецца са знаёмымі і абмяркоўвае найбольш актуальную тэму апошняга часу – будучыя выбары лідара краіны, якія адбудуцца 26 студзеня. Радуе, што людзі падыходзяць з добрым настроем, нягледзячы на прахалоду і невялікія ападкі.