О чём шла речь на последней конференции Островецкого объединения профсоюзов
На апошняй канферэнцыі Астравецкага раённага аб’яднання прафсаюзаў у СШ №3 сабраліся многія лідары прафсаюзных пярвічак, а таксама госці з Гродна.
На парадак дня было вынесена некалькі пытанняў. Старшыня аб’яднання Расціслаў Бразінскі трымаў справаздачу за перыяд работы з 2019 па 2024 год.
– Развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства; узаемадзеянне з райвыканкамам і найальнікамі ў межах дзеяння раённага Савета па працоўных і сацыяльных адносінах; удзел у распрацоўцы і кантроль за выкананнем пагадненняў; работа з моладдзю і ветэранамі; маніторынг праблемных пытанняў у галіне аплаты працы, занятасці; арганізацыя ўзаемадзеяння пярвічак раёна з УП “Беларустурыст” і “Белпрафсаюзкурорт”; садзейнічанне ў стварэнні новых прафсаюзных пярвічак; асвятленне дзейснасці ў СМІ і інтэрнэт-прасторы – асноўныя накірункі работы раённага аб’яднання прафсаюзаў, – акцэнтаваў увагу Расціслаў Іванавіч. – У справаздачны перыяд было наведана звыш 900 агранізацый. Па выніках праведзенай работы 62 суб’ектам накіроўваліся рэкамендацыі па выпраўленні 272 парушэнняў патрабаванняў аховы працы і 26 даведак. У раённае аб’яднанне паступіла 87 вусных зваротаў. Пытанні тычыліся прадастаўлення дадатковых гарантый па калектыўных дагаворах, аздараўлення, аказання матэрыяльнай дапамогі і іншага. З 28 лістапада 2019 года па 19 лістапада 2024 года на Астравеччыне праведзена 36 рэспубліканскіх прафсаюзных прыёмаў з удзелам работнікаў пракуратуры. За юрыдычнай дапамогай да прававых інспектараў звярнулася 118 жыхароў.
Арганізацыя паездак і экскурсій, цеснае ўзаемадзенне прафсаюзных актывістаў з прастаўнікамі раённых маладзёжнай і ветэранскай арганізацый у межах розных праектаў і ініцыятыў, правядзенне раённага маладзёжнага форуму, удзел у дабрачынных акцыях – гэта далёка не ўвесь пераклік спраў, у якім удзельнічаюць прадстаўнікі аб’яднання прафсаюзаў.
– Стабільнасць у грамадстве шмат у чым залежыць ад нас. Неабходна пастаянна звяртаць увагу на тыя складанасці і праблемы, якія ўзнікаюць у працоўных калектывах. Яны не павінны замоўчвацца, а абавязкова вырашацца канструктыўна. Карыстаючыся магчымасцю, дзякую ўсім за сумесную работу, – такімі словамі завяршыў выступленне Расціслаў Бразінскі.
Бадай што самая актыўная і прадуктыўная работа з маладымі спецыялістамі наладжана ў прафсаюзе работнікаў адукацыі і навукі. І выступленне старшыні райкама Марыны Кутовіч сведчыла пра гэта. Акрамя таго што ў раённым пагадненні і калектыўных дагаворах замацаваны нормы падтрымкі маладых перагогаў, такія як паніжаючы каэфіцыент пры аплаце арэнднага жылля, штомесячныя даплаты ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду і іншыя, для іх створаны ўмовы для самаразвіцця і рэалізацыі. У раёне дзейнічае школа маладога спецыяліста, маладзёжны савет. Педагогі пастаянна ўдзельнічаюць у раённым фестывалі, тэматычных абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах “Паспяховы старт”, “Прызванне – педагог” і міжрэгіянальных сустрэчах маладзёжных лідараў. Актыўна развіваецца інстытут настаўніцтва і забяспечваецца псіхалагічнае суправажэнне маладых спецыялістаў для паспяховай адаптацыі ў прафесіі.
Паказальнай ў пэўным сэнсе можна лічыць інфармацыйную работу пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Астравецкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Пра інфармацыйную работу як ключ да поспеху расказала старшыня гэтай пярвічкі Надзея Ненартовіч.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко паразважаў пра ролю прафсаюзаў у грамадстве, у тым ліку прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 26 студзеня, і падзякаваў старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў за работу.
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза будаўнікоў і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Андрэй Ярашэвіч станоўча ацаніў выступленне Надзеі Міхайлаўны і работу Расціслава Іванавіча. Галоўны тэхнічы інспектар працы Дзмітрый Гаравенка ўручыў апошняму Падзяку ад абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Цёплыя словы калегу адрасавалі прафсаюзныя лідары раёна Марына Кутовіч і Юрый Адула.
У сувязі са сканчэннем тэрміна паўнамоцтваў Савета Астравецкага раённага аб’яднання прафсаюзаў з Расціславам Бразінскім спынены працоўныя адносіны.
ФАКТ
У раёне прадстаўлены 14 галіновых прафсаюзаў, у склад якіх уваходзіць 107 пярвічных арганізацый з колькасцю працуючых 9 524 чалавекі. Ахоп прафсаюзным членствам складае 99,55%. Акрамя гэтага, на ўліку – 412 непрацуючых пенсіянераў.