Цудоўны ўзрост і 60+, і 80+

19:00 / 20.11.2024

Фото cottonbro studio, Pexels

Фото cottonbro studio, Pexels

Спяшаюся ў паліклініку – і сустракаю даўнюю знаёмую, гераіню аднаго з колішніх нарысаў, якая ўжо вяртаецца адтуль.

– Цудоўна выглядаеце! Стыльна! – засыпае мяне жанчына кампліментамі. – Зрэшты, як заўсёды… Што ж казаць: маладая…

– Ды ўжо ж, маладая, – усміхаюся ў адказ. – 60+…

– Ну дык жа не 80+… – уздыхае суразмоўца і змахвае нябачную пылінку са свайго бела­кіпеннага спартыўнага касцюма.

І мяняе тэму: 

– А я вось схадзіла да ўрача, лякарствы выпісала, а цяпер у цырульню спяшаюся – заўтра ж свята ў горадзе, трэба «марафет» навесці. 

…У свае 80+ хачу быць падобнай да гэтай сваёй знаёмай! 

Текст: Нина Рыбик