Хто з жыхароў Астравеччыны паедзе на абласныя «Дажынкі» ў Масты

16:00 / 31.10.2024


Хто прадставіць Астравецкі раён на галоўным свяце аграрыяў вобласці, карэспандэнт газеты даведаўся ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання. 

– У складзе астравецкай дэлегацыі на чале са старшынёй рай­выканкама Сяргеем Мядзвецкасам і яго першым на­меснікам Іванам Карнілам будзе 20 чалавек, – расказала галоўны спецыяліст аддзела прагназавання, фінансавання і справаздачнасці ў АПК упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анастасія Мацкела

Анастасія Мацкела


– Сельгаспрадпрыемствы і райсельгасхарч раёна прадставяць іх кіраўнікі, спецыялісты, а ветэранаў аграпрамысловага комплексу – галоўны інжынер КСУП «Гудагай» Павел Гваздоў. Узнагароды рознага ўзроўню, па папярэдніх дадзеных, атрымаюць дырэктар КСУП «Гудагай» Эдуард Садоўскі, аграном па насенняводстве КСУП «Гервяты» Антаніна Дзерван, начальнік МТК «Газа» КСУП «Гервяты» Генаефа Харкевіч, аператары машыннага даення КСУП «Гервяты» МТК «Малюта» Алена Янковіч і МТФ «Сакалойці» Іна Рэвака, начальнік цэха па дарошчванні буйной рагатай жывёлы КСУП «Гервяты» Валянціна Мажэйка. 

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич, из архива АП