Насеннявод КСУП “Гервяты” Антаніна Дзерван атрымае ордэн Пашаны – адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі

17:30 / 16.10.2024


На днях Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прысваенні дзяржаўных узнагарод работнікам сельскай гаспадаркі за значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу і дасягненне высокіх паказчыкаў у абранай галіне. Насеннявод КСУП “Гервяты” Антаніна Дзерван атрымае ордэн Пашаны.

З жанчынай сустракалася неаднойчы падчас жніва і пасяўных кампаній. Заўсёды прыемна ўражвала дасведчанасць насеннявода: Антаніне Францаўне не трэба было зазіраць ні ў якія паперы, каб сказаць, дзе, колькі і якога сорту ляжыць збожжа ў засеках. Дзівавацца прафесіяналізму гервяцкага спецыяліста не выпадае: у адной гаспадарцы, больш таго – на адной пасадзе Антаніна Дзерван працуе 40 гадоў.

– Першай паведаміла мне гэту прыемную навіну і павіншавала былы начальнік насеннай інспекцыі Ганна Станіславаўна Гладкая. Тэлефанавалі і калегі з іншых абласцей. Чаго ўтойваць, прыемна! – падзялілася ўражаннямі гераіня. – У “Гервятах” з 1984 года па сённяшні дзень. Усцешана, што Прэзідэнт заўсёды памятае, паважае і дбае пра чалавека працы.

Віншуем Антаніну Францаўну са знакавай падзеяй!



Текст: Алёна Ганулич
Фото: из архива АП