Прафсаюзы – аграрыям: раённае аб’яднанне адзначыла на жніве сямейныя экіпажы

16:00 / 05.08.2024
Новы ўраджай на Астравеччыне ўбірае шмат сямейных экіпажаў. Старшыня раён­нага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі адзначыў некаторыя з іх. 



Старшы камбайнер Дзмітрый Шэша з цесцем Іосі­фам Козелам з РУП «Астравецкі саўгас «Па­дольс­кі» абмалочвае нівы 17-ты сезон.  Гэты сямейны падрад першы ў гаспадарцы намалаціў тысячу тон збожжа.  
Камбайнерскага майстэрства сыну і бацьку Івану і Аляксандру Герасімам з КСУП «Гудагай» не пазычаць. І ў пары, і паасобку яны штогод «набіваюць» па тысячы і больш тон. На панядзелак, 5 жніўня, гэты экіпаж замацаваўся на 3-й пазіцыі ў раёне з 1 722 тонамі. 
Уручаючы граматы і грашовыя прэміі камбайнерам, прафсаюзны лідар раёна адзначыў, што ўборка саспелай збажыны сямейным экіпажам – высакародная справа. 

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Юрий Адуло