Жыхар Гудагая Дзмітрый Фралоў расказвае пра свайго прадзеда ветэрана

18:00 / 01.07.2024


Іван Фёдаравіч Фралоў

Жыхар станцыі Гудагай Дзмітрый Фралоў беражліва захоўвае звесткі пра свайго прадзеда Івана Фёдаравіча Фралова. Ветэран нарадзіўся ў 1906 годзе на Навагрудчыне. Да вайны ажаніўся.

У сям’і нарадзілася шасцёра дзяцей.  

У 35 год мужчыне давялося ўзяцца за  зброю і пайсці абараняць сваю Айчыну. 23 чэрвеня 1941 года Іван прызваны ў войска. Не раз тварам у твар мужчына сустракаўся са смерцю, аднак не здаваўся, мужна ваяваў – памятаў, што дома чакае сям’я. 

Падчас аднаго з баёў Фралоў атрымаў раненне, але гэта не перашкодзіла яму вынесці з поля боя дваіх параненых. Падчас штурму Кёнігсберга на працягу трох гадзін па вадзе пераносіў на сабе больш за 300 снарадаў. За гэтыя подзвігі мужчына быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Салдат меў і іншыя ўзнагароды: медалі «За адвагу», «За абарону Масквы», «За перамогу над Германіяй». Яны цяпер ашчадна захоўваюцца ў сямейным архіве. 




– Пасля вайны сям’я прадзядулі пераехала ў Калінін­градскую вобласць. Прадзед працаваў у калгасе. Памёр у 1973 годзе, – расказвае Дзмітрый. 

Вольга Заянчкоўская, Астравецкая раённая бібліятэка.