Островчане присоединились к республиканской акции “Споём гимн вместе”

23:53 / 03.07.2024


Адным з прыгожых, кранальных і важных момантаў урачыстасці, прымеркаванай да Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Астраўца і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стала выкананне Дзяржаўнага гімна нашай краіны.

 Дружна і голасна гучалі радкі галоўнай песні дзяржавы. “Мы, беларусы – мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі...” лунала над Астраўцом і аб’ядноўвала астраўчан.

– Штогод удзельнічаю ў гэтай прыгожай мірнай акцыі. Упэўнена, што ведаць і шанаваць Дзяржаўны гімн нашай краіны павінен кожны грамадзянін, бо гэта сімвал нашай дзяржаўнасці, -- адзначыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Наталля Баніцэвіч. – Акцыя накіравана на ўмацаванне патрыятычных настрояў сярод насельніцтва і пачуцця гонару за сваю краіну. Выдатна, што з кожным годам нас становіцца ўсё больш і больш. Мы павінны ведаць і памятаць нашу гісторыю, перадаваць яе з пакалення ў пакаленне, шанаваць мір і спакой, а таксама захоўваць унікальнасць нашай краіны.
Да выканання гімна далучыліся дзеці і моладзь, дарослыя і сталыя людзі, кіраўніцтва раёна, дэпутаты, супрацоўнікі арганізацый, прадстаўнікі сілавых структур – усе астраўчане і госці нашага горада, якія ў той момант знаходзіліся каля цэнтральнай сцэны, каму важна жыць у незалежнай суверэннай краіне, развіваць яе і гадаваць дзяцей пад мірным небам, з адказнасцю прамаўлялі словы Дзяржаўнага гімна і верылі, што наша любімая маці-Радзіма будзе вечна жыць і квітнець!










#Гродзенская_вобласць

#Астравецкі_раён

#Дзень_Незалежнасці_Беларусі

#80-годдзе_вызвалення_Беларусі_ад_нямецка-фашысцкіх_захопнікаў

Текст: Елена Ярошевич
Фото: Дмитрий Соколовский