“Усухую”: першая гульня ў чэмпіянаце па футболе 2-й лігі завяршылася для астраўчан паражэннем

19:30 / 09.05.2024


У Дзень Перамогі каманда РФСК “Астравец” на хатнім стадыёне правяла першы матч рэгіянальнага этапу чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд 2-й лігі.

Нашы футбалісты гуляюць у групе “Усход”, дзе акрамя іх за перамогу змагаюцца каманды “Факел-Навагрудак”, “Ліда-2”, “Іўе”, “Воранава”, “Буравеснік” (Карэлічы), “Ашмяны”, “Смаргонь-2” і “Дзятлава”.



Першымі сапернікамі астраўчан сталі ашмянцы. Яны адразу ўзялі ініцыятыву ў свае рукі і ўтрымлівалі перавагу ўвесь матч, забіваючы галы адзін за другім. А вось гаспадары так не змаглі адказаць голам прэстыжу.

Вынік гульні сумны для астраўчан: 0:8 на карысць ашмянцаў. #ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ 

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич