Дзень Перамогі: за мірнае неба дзякуюць астраўчане

17:00 / 09.05.2024


Сярод тых шматлікіх астраўчан, якія сабраліся 9 Мая адзначыць Дзень Перамогі ля помніка савецкім воінам і партызанам, – Вольга Якель і Вольга Ласоўская.

– На мітынг ходзім, колькі сябе памятаем. Менавіта тут, у атмасферы яднання, разумееш, якая моцная ў беларусаў, у тым ліку астраўчан, хваля памяці. Толькі паглядзіце, колькі людзей сабралася ля помніка воінам і партызанам! І гэта толькі ў Астраўцы. Нас, тых, хто памятае подзвігі бабуль і дзядуль дзеля нашай будучыні, шмат. І ніхто з удзельнікаў той страшнай вайны не забыты. Мы памятаем! І ў калектыве банка, дзе працуем (ЦБП №417. – Заўв.аўт.), напярэдадні свята арганізоўваем інфармацыйныя гадзіны,  упрыгожваем вокны сімвалам Перамогі – яблыневымі кветкамі.

І сёння, 9 Мая, наш абавязак ускласці кветкі да помніка і сказаць словы падзякі ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба над намі і магчымасць у свабоднай краіне жыць і гадаваць дзяцей. #ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ 


Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович